Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акцыя пратэсту на галоўным праспэкце Менску 11:19, 18/05/2001
Колькасьць удзельнікаў акцыі ў рамках кампаніі "Хочам ведаць праўду!" павялічылася да 130 чалавек. Людзі стаялі на праспэкце Скарыны з партрэтамі зьніклых бяз зьвестак людзей і спрабавалі прайсьці да Палацу Рэспублікі, дзе ў гэты час зьбіраліся да ад`езду дэлегаты Ўсебеларускага з`езду, але праход да Палацу перакрылі больш за 100 супрацоўнікаў праваахоўчых ворганаў, і не прапусьцілі людзей. У выніку лаянкі паміж удзельнікамі акцыі й міліцыі быў затрыманы й зьбіты актывіст апазыцыі Валеры Шчукін. Таксама затрыманы чацьвёра ўдзельнікаў акцыі. Падчас акцыі супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў адкрыта вялі відыёз`ёмку, спрабуючы зьбянтэжыць людзей, якія хавалі ад камер свае твары. У 19:00 акцыя скончылася, але на дадзены момант больш за 100 чалавек стаіць насупраць Палацу рэспублікі.