 | ПАЛIТЫКА |  |

КНГ АБСЭ лічыць выказваньні беларускіх уладаў у свой бок "пагражальнымі" і "неапраўданымі" 11:20, 22/05/2001

Кансультатыўна-назіральная група АБСЭ ў Беларусі "лічыць крытыку і пагражаючае стаўленьне намесніка прэм`ер-міністра - міністра замежных спраў Беларусі неапраўданымі",-- гаворыцца ў паведамленьні КНГ АБСЭ ад 22 траўня. У паведамленьні КНГ таксама адзначаны "нядаўнія публічныя заявы прадстаўнікоў КДБ", якія "накіраваны на дыскрэдытацыю Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў вачах беларускай грамадзкасьці". Як патлумачылі БелаПАН у КНГ АБСЭ, размова йдзе пра выступ 20 траўня ў праграме "Рэзананс" Беларускага тэлебачаньня начальніка Цэнтра інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Фёдара Котава, які абвінавачваў кіраўніка місіі АБСЭ ў Беларусі ў дэструктыўнай дзейнасьці. 
Нягледзячы на Эўрапарлямэнт, прафесара з сусьветным імя могуць "пасадзіць" на 9 гадоў 11:19, 22/05/2001

Дзяржаўнае абвінавачваньне мяркуе прыгаварыць былога рэктара Гомельскага дзяржаўнага медінстытута прафесара Юры Бандажэўскага да 9 гадоў пазбаўленьня волі з адбыцьцём пакараньня ў выпраўляльна-працоўнай калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Эўрапейскі парлямэнт тым часам прысудзіў Юры Бандажэўскаму Пашпарт свабоды. Ліст з паведамленьнем пра гэта, падпісаны дэпутатамі 15 краінаў Эўразьвязу, накіраваны прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку. У ім зазначаецца, што крымінальны пераслед "выдатнага беларускага вучонага" у сусветных навуковых колах "сустрэў толькі недавер і незадаволенасць". 
У Беларусі - перспектывы Туркменістану 11:18, 22/05/2001, Ю.С.Ньюс

Туркменскі амбасадар у Менску Ільля Вельджанаў задаволены вынікамі Ўсебеларускага народнага сходу: "У Туркменістане такія мерапрыемствы праводзяцца штогод з першага года ўтварэньня нашай дзяржавы. У ім прымаюць удзел дэлегаты з усіх раёнаў і вёсак краіны. На апошнім сходзе, якое адбылося ў мінулым годзе, была прынята праграма сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця дзяржавы да 2010 года. Тады і быў прыняты канстытуцыйны закон, што для першага нашага прэзыдэнта Сапармурата Ніязава тэрмін паўнамоцтваў знаходжаньня на гэтай пасадзе не абмежаваны. Гэта было патрабаваньне ўсяго народа, падтрыманае нашым сходам", -- заявіў І.Вельджанаў. 
"Вертыкаль" забараняе выпісваць недзяржаўную прэсу 11:17, 22/05/2001

Смаргонскі райвыканкам забараніў дзяржаўным установам, прадпрыемствам і ведамствам раёну выпісваць незалежнае выданьне "Новая газэта Смаргоні". Такім чынам мясцовыя ўлады імкнуцца абмежаваць распаўсюд праўдзівай інфармацыі. Гэта не першая спроба з іхняга боку. Год таму газэта нават друкавала дакумэнт за подпісам старшыні райвыканкаму Мікалая Кавалёва, які абавязаў усе дзяржаўныя структуры падпісацца на раённую газэту "Светлы шлях" і ўстрымацца ад фінансавай падтрымкі прыватнага выданьня. 
Медыкі пратэстуюць супраць затрыманьня заробкаў 11:16, 22/05/2001

Пікет супраць сталых затрыманьняў заробку правялі ў Гародні каля 60 супрацоўнікаў унітарнага прадпрыемства "Медык". Са студзеня заробак работнікам прадпрыемства выплочваецца трыма часткамі па меры паступленьня грошай. 
68% беларусаў ня могуць ведаць пра палітычную сытуацыю ў краіне 11:15, 22/05/2001

"Ці маеце Вы дастатковы доступ да інфармацыі пра палітычную сытуацыю ў Беларусі на сёньня?" - з такім пытаньнем зьвярнуліся да жыхароў краіны супрацоўнікі незалежнага інстутута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў падчас рэспубліканскага апытаньня грамадзкай думкі ў красавіку гэтага года, паведамляе БелаПАН. 
Высокі начальнік затрыманы за хабарніцтва 11:14, 22/05/2001

Супрацоўнікі Камітэту па арганізаванай злачыннасьці і карупцыі пры МУС Беларусі 18 траўня затрымалі з доказамі пры атрыманьні хабару ў памеры 7500даляраў ЗША намесьніка главы адміністрацыі Менскага раёну Ўладзімера Трубача. 
У красавіку інфляцыя склала 3,3% 11:13, 22/05/2001

Прырост спажывецкіх коштаў у Беларусі, па папярэдніх дадзеных, склаў 3,3% у красавіку супраць 3,9% у сакавіку, паведамілі "Інтэрфаксу" ў Міністэрстве статыстыкі й аналізу. У студзені-красавіку гэтага года спажывецкія кошты ў рэспубліцы падняліся на 16,8%. Пры гэтым сярэднемесячня інфляцыя склала 4%. На думку незалежных экспертаў, сярэдні штомесячны прырост спажывецкіх коштаў у краіне ў 2001 годзе будзе не ніжэй за 4-4,5%. 
Для прадпрымальнікаў уведзены адзіны падатак 11:12, 22/05/2001

Дэкрэт аб увядзеньні адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў падпісаў Аляксандар Лукашэнка. Плацельшчыкі адзінага падатку вызваляюцца ад уплаты падаходнага падатку з фізычных асобаў, падатку на дадаковы кошт, за выключэньнем падатку, які ўплочваецца прадпрымальнікамі на тавары, што ўвозяцца на мытную тэрыторыю Беларусі, падатку за выкарыстаньне прыроднымі рэсурсамі (экалягічнага падатку), мясцовых падаткаў і збораў. 
З`езьдзіў на ўсебеларускі сход - атрымоўвай тэлевізар 11:11, 22/05/2001, BARC

У пачатку траўня Ашмянскі выканкам зьвярнуўся да мясцовых прадпрымальнікаў з просьбай дапамагчы калгасам пры закупцы саляры і падтрымаць малазабясьпечаныя сем`і. Пасьля другога Усебеларускага сходу 11 дэлегатам ад Ашмянаў выканкам уручыў падарункі - тэлевізары. У прадпрымальнікаў паўстала пытаньне : з якіх фондаў улады, якія прасілі грошы на пасяўную, робяць такія дарагія падарункі? Адказу на іх яны пакуль не атрымалі. 
Юру Завадзкага павіншавалі з Днём народзінаў 11:10, 22/05/2001

У прэсавы цэнтар Хартыі-97 паступіла вялікая колькасьць лістоў ад жадаючых павіншаваць з Днём народзінаў сына бяз зьвестак зьніклага журналіста Зьміцера Завадзкага Юру. Віншаваньні прыходзілі з розных частак сьвету: Беларусі, Польшчы, Злучаных Штатаў, Ізраілю, аднак найвялікая колькасьць прышла зь Нідэрляндаў. Так, напрыклад, прадстаўнік аўтарытэтнай праваабарончай арганізацыі Міжнародная Амністыя з Ноотдарпу (Нідэрлянды) Эрык Кісінг і члены ягонай сям`і накіравалі да Юры віншаваньні наступнага зьместу: 
Павал Казлоўскі: "Лукашэнка перайшоў у апазыцыю да беларускага народа" 11:09, 22/05/2001, Уладзімер Глод, "Народная Воля", 15 траўня 2001г.

Ніхтоз ь беларускіх палітыкаў за апошнія два-тры месяцы не паезьдзіў па краіне з поўначы на поўдзень і з усходу на захад, як прэзыдэнт грамадзкага аб`яднаньня "БелРос" - Міжнароднага фонду рэабілітацыі здароўя былых ваеннаслужачых - першы міністар абароны Рэспублікі Беларусь генэрал Казлоўскі. Рэдка яго можна застаць у Менску. Генэрал езьдзіць па гарадах і вёсках, вывучае сацыяльныя праблемы быдлых ваеннаслужачых і іхніх сем`яў. Вопыт працы ва ўрадзе Кебіча, назіраньні за дзеяньнямі Лукашэнкі пераканалі - на вяршыні ўлады любяць слухаць толькі тое, што радуе душу яе галоўных насіцелаў. А генэрал хоча бачыць жыцьцё непрыхарошанае, а такой, якая яна ёсьць насамрэч. Для гэтага трэба атрымоўваць жывую зь першых рук, а не рупліва прасеяную праз сіта малых і вялікіх "вертыкальшчыкаў". назіраньні, вынесеныя генэралам са шматлікіх сустрэчаў, і сталі падставаю для гэтага інтэрвію. 
Рух за "За новую Беларусь" падтрымаў пяцёрку кандыдатаў у прэзыдэнты 11:08, 22/05/2001

Група беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў аб`явіла аб пачатку стварэньня народнага руху "За новую Беларусь". 21 траўня ў Менску прайшло ўстаноўчае паседжаньне новага руху, на якім быў абраны рабочы ворган і яго кіраўнікі. Узначаліў выканкам руху экс-міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Васіль Лявонаў. Паводле ягоных словаў, ствараемы рух ставіць сваёй мэтай не дапусціць пераабраньня на другі прэзыдэнцкі тэрмін дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. У сваім звароце да беларускага народа ініцыятары стварэньня новага руху заяўляюць аб сваёй падтрымцы дамоўленасьцей паміж "пяцёркай" патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты - Уладзімірам Ганчарыкам, Сяргеем Калякіным, Сямёнам Домашам, Міхаілам Чыгіром і Паўлам Казлоўскім. 
Удзельнік акцыі "Канчатковы дыягназ" арыштаваны на 10 сутак 11:07, 22/05/2001

Партызанскі суд Менску прысудзіў 10 сутак арышту ўдзельніку акцыі ЗУБРа "Канчатковы дыягназ" Валеру Жарбіну. Пакараньне ён будзе адбываць у спэцпрыёмніку на вуліцы Акрэсьціна. Валеры Жарбін раней разам з затрыманымі ўдзельнікамі моладзевай акцыі 21 красавіка адседзіў 3 сутак. У судзе ён папрасіў даць адваката, і таму паседжаньне адбылося толькі сёньня. Папярэдне ўсе затрыманыя атрымалі па 3 сутак арышту і таму іх адпусьцілі на волю з судовай залі. Толькі два чалавекі - Сяргей П`яных і Валер Жарбін запатрабавалі іншага адваката. Валерыю Жарбіну далі 10 сутак арышту. 
Замяталін: "управляющий делами народа" выканаў свае прадвыбарчыя абяцаньні на 99% 11:06, 22/05/2001

У інтэрвію карэспандэнту "БДГ" Уладзімер Замяталін выказаў меркаваньне пра тое, што для Аляксандра Лукашэнкі выбарчая кампанія пачалася з 11 ліпеня 1994 года, калі ён пачаў з першага дня пасьля свайго выбраньня выконваць прадвыбарчыя абяцаньні. І, як сказаў Замяталін, на 99% ён іх выканаў. "Значит, ему уже есть, что сказать людям. Поэтому, с формальной точки зрения, его можно упрекать в том, что он уже давно вступил в избирательную кампанию. Но это совершенно правильное поведение для руководителя государства. Именно так поступают те, кто правильно понимает смысл слова "президент". Не иностранный -- "председатель народа"... А исходя из белорусского менталитета, воспринимая его как управляющего делами народа", -- адзначыў галоўны ідэёляг. 
Вік па-ранейшаму пад пільнай увагай КДБ 11:05, 22/05/2001

Нягледзячы на папярэджаньні й пагрозы беларускіх уладаў, кіраўнік КНГ АБСЭ Ганс-Георг Вік вярнуўся ў Менск і працягвае сваю дзейнасьць. Аднак кіраўнік Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КГБ Беларусі Фёдар Котаў зазначыў у інтэрвію радыё "Свабода", што абвінавачаньні гэтыя абгрунтаваныя: "Тыя матэрыялы, якія ў нас ёсьць, цалкам кладуцца, як бы інтэрпаліруюцца з той схемай, якая была ажыцьцёўленая ў Югаславіі", -- патлумачыўшы, што Вік спрабуе арганізаваць "сетку платных назіральнікаў са зьнешнім фінансаваннем".
Суд над жорстка зьбітым Шчукіным адкладзены 11:04, 22/05/2001

Cуд над Валеры Шчукіным адкладзены з прычыны ягонага здароўя. Валеры Шчукін будзе дабівацца, каб прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці амонаўцаў, якія зьбівалі яго пасьля акцыі "Ланцуг неабыякавых людзей". У той дзень, нават міліцыянты, калі пабычылі Шчукіна, адразу выклікалі "хуткую дапамогу" і адвезьлі яго ў ваенны шпіталь, дзе лекары прапанавалі пакласьці Шчукіну гіпс - былі моцна расьцягнутыя зьвязкі й мноства пабояў. 
Сустрэчы з патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзыдэнты "немэтазгодныя" 11:03, 22/05/2001

Крычаўскі райвыканкам адмовіў мясцовай ініцыятыўнай групе ў прадастаўленьні памяшканьня для сустрэчы з Сямёнам Домашам - адным з прэтэндэнтаў на ўдзел у прэзыдэнцкай гонцы. Як паведамляе БелаПАН, у афіцыйным адказе на імя члена Беларускага Гэльсынскага камітэту Сяргея Няроўнага, у прыватнасьці, гаворыцца "прадастаўляць памяшканьні ў будынку райвыканкаму для сустрэчы зь лідэрам руху "Рэгіянальная Беларусь" Домашам лічыць немэтазгодным".
Павал Казлоўскі абвінавачвае беларускія ўлады ў спробе запужаць яго 11:02, 22/05/2001

Адзін з патэнцыйных прэтэндэнтаў на пост прэзыдэнта Беларусі, былы міністар абароны краіны Павал Казлоўскі, абвінавачвае беларускія ўлады ў спробе запужаць яго. Сваю заяву ён агучыў 21 траўня на ўстаноўчым сходзе народнага руху "За новую Беларусь" у Менску, паведамляе БелаПАН. 
Да Лукашэнкі прыехалі "саюзьнічкі" 11:01, 22/05/2001

Старшыня Дзяржаўнай Думы Расейскай Федэрацыі, сьпікер парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі й Расеі Генадзь Селязьнёў, прыбудзе сёньня ў Менск для сустрэчы з Лукашэнкам. На сёньня 22 траўня прызначана сустрэча Лукашэнкі зь дзяржаўным сакратаром "саюзнай дзяржавы" Паўлам Барадзіным, які ў апошні час пачаў часьцяком прыязджаць у беларускую сталіцу. 
|  |
|