Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Павал Казлоўскі абвінавачвае беларускія ўлады ў спробе запужаць яго 11:02, 22/05/2001
Адзін з патэнцыйных прэтэндэнтаў на пост прэзыдэнта Беларусі, былы міністар абароны краіны Павал Казлоўскі, абвінавачвае беларускія ўлады ў спробе запужаць яго. Сваю заяву ён агучыў 21 траўня на ўстаноўчым сходзе народнага руху "За новую Беларусь" у Менску, паведамляе БелаПАН.
Абурэньне Паўла Казлоўскага выклікаў сюжэт, паказаны 19 траўня ў праграме Беларускага тэлебачаньня "Тайныя спружыны палітыкі". Па словах генэрала, рэжысёр праграмы Юры Азаронак "яўна "па ўказцы" зьверху" працягнуў відыёшэраг людзей - ахвяраў рэжыму (Карпенка, Ганчара, Захаранкі і іншых) яго партрэтам, "предварив его появление в черной траурной рамке многозначительным знаком вопроса".
Такім чынам, лічыць Павал Казлоўскі, Аляксандар Лукашэнка "праз сваіх спадручных" намякае яму пра тое, што паўторыць лёс гэтых апазыцыянэраў. У гэтым генэрал бачыць таксама й прызнаньне ўлады ў датычнасьці "да самых крывавых злачынстваў апошніх гадоў". Пры гэтым, адзначыў Павал Казлоўскі, улады наўмысна накіравалі гэты ўдар не на яго, а на ягоную сям`ю - жонку, дзяцей і сясьцёр. У сувязі з гэтым экс-міністар абароны заявіў, што запужаць яго ня ўдасца, і паабяцаў падаць на Юры Азаронка ў суд.