Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 2223 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рух за "За новую Беларусь" падтрымаў пяцёрку кандыдатаў у прэзыдэнты
11:08, 22/05/2001

Група беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў аб`явіла аб пачатку стварэньня народнага руху "За новую Беларусь". 21 траўня ў Менску прайшло ўстаноўчае паседжаньне новага руху, на якім быў абраны рабочы ворган і яго кіраўнікі. Узначаліў выканкам руху экс-міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Васіль Лявонаў. Паводле ягоных словаў, ствараемы рух ставіць сваёй мэтай не дапусціць пераабраньня на другі прэзыдэнцкі тэрмін дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. У сваім звароце да беларускага народа ініцыятары стварэньня новага руху заяўляюць аб сваёй падтрымцы дамоўленасьцей паміж "пяцёркай" патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты - Уладзімірам Ганчарыкам, Сяргеем Калякіным, Сямёнам Домашам, Міхаілам Чыгіром і Паўлам Казлоўскім.

Яны ўпэўнены ў тым, што руху "За новую Беларусь" удасца згуртаваць і прымусіць грамадзянаў, грамадзкія палітычныя сілы "да разгортваньня перадвыбарнай народнай ініцыятывы за перамены" і заклікаюць усіх, "каму дарагое будучае Беларусі", заняць месца ў іх шэрагах.

Зварот падпісалі каля 100 беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў. Сярод іх - экс-сьпікеры Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч і Мячаслаў Грыб, народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч, паэт Генадзь Бураўкін, а таксама патэнцыйныя кандыдаты на пасаду прэзыдэнта на маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах з ліку членаў "пяцёркі".

Радыё "Свабода" перадае размову ўдзельнікаў прэсавай канферэнцыі:

Лявонаў: "Мы, ініцыятыўная група грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, прынялі рашэньне зьвярнуцца да беларускага народу з заклікам стварыць шырокі агульнанародны рух за абраньне новага прэзыдэнта як умовы для далейшага разьвіцьця Беларусі.

Мы будзем падтрымліваць тых кандыдатаў, якія здольныя забясьпечыць рашэньне надзённых пытаньняў, што стаяць перад нашай дзяржавай, а дзе трэба - ахвяраваць і асабістымі амбіцыямі на карысьць нашай краіны".


Домаш: "Гэта падтрымка нашай ініцыятывы, той заявы, што мы надрукавалі ў СМІ аб каардынацыі сваіх дзеяньняў. Гэты рух, які зараз тут створаны, - гэта падтрымка нашай заявы. Я да гэтага стаўлюся станоўча і дзякую гэтым людзям за тое, што яны пайшлі на гэты мужны ўчынак, падпісалі гэтую заяву".

Ганчарык: "Ацэньваю станоўча гэтую народную ініцыятыву. Галоўнае, каб яна кансалідавала ўсе сілы, якія выступаюць за перамогу на выбарах".

Казлоўскі: "Гэта якраз тое, што трэба. У нашым грамадзтве павінен быць шырокі грамадзкі рух, дзе будзе месца й простым нашым грамадзянам, і грамадзкім аб`яднаньням, і партыям беларускім. Калі вось гэты рух набярэ такую добрую сілу, я ўпэўнены - перамога будзе".

Чыгір: "Вы бачыце, колькі людзей прынялі ўдзел. Па-першае, людзей вядомых у нашай краіне, і па-другое, людзей незаангажаваных палітыкай. Таму я думаю, што гэта новы накірунак нашай працы, і я думаю, што ён дасьць станоўчыя вынікі".

Напярэдадні ўстаноўчага сходу ў пад`езьдзе ўласнага дому быў жорстка зьбіты намесьнік старшыні выканакаму руху Іван Анташкевіч. Ён катэгарычна выключае хулігаскую версыю таго што здарылася і заўляе, што зьбіцьцё зьвязана зь ягонай апазыцыйнай дзейнасьцю.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: