Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Юру Завадзкага павіншавалі з Днём народзінаў 11:10, 22/05/2001
У прэсавы цэнтар Хартыі-97 паступіла вялікая колькасьць лістоў ад жадаючых павіншаваць з Днём народзінаў сына бяз зьвестак зьніклага журналіста Зьміцера Завадзкага Юру. Віншаваньні прыходзілі з розных частак сьвету: Беларусі, Польшчы, Злучаных Штатаў, Ізраілю, аднак найвялікая колькасьць прышла зь Нідэрляндаў. Так, напрыклад, прадстаўнік аўтарытэтнай праваабарончай арганізацыі Міжнародная Амністыя з Ноотдарпу (Нідэрлянды) Эрык Кісінг і члены ягонай сям`і накіравалі да Юры віншаваньні наступнага зьместу:
"Маленькаму вялікаму чалавечку,
Дарагі Юра,
Мы твае сябры з краіны Галяндыі. Мы хочам пажадаць табе шчасьлівага Дня народзінаў. Мы ведаем, што ты вельмі дапамагаеш маме ў гэты цяжкі для яе перыяд і лічым цябе незвычайна сьмелым чалавекам. Мы не губляем надзеі, што твой тата хутка вернецца. Трымайся!"