Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
68% беларусаў ня могуць ведаць пра палітычную сытуацыю ў краіне 11:15, 22/05/2001
"Ці маеце Вы дастатковы доступ да інфармацыі пра палітычную сытуацыю ў Беларусі на сёньня?" - з такім пытаньнем зьвярнуліся да жыхароў краіны супрацоўнікі незалежнага інстутута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў падчас рэспубліканскага апытаньня грамадзкай думкі ў красавіку гэтага года, паведамляе БелаПАН.
Былі апытаны 1460 чалавек, якія прадстаўляюць самыя розныя слаі насельніцтва ва ўзросьце 18 гадоў і старэй. Большасьць зь іх - 68 адсоткаў - адзначылі, што ня маюць дастатковага доступу да інфармацыі аб палітычнай сытуацыі ў Беларусі. 31 адсотак рэспандэнтаў задаволены тым доступам, што яны маюць, астатнія - 1 адсотаку - цяжка было адказаць. На пытаньне "Ці давяраеце Вы беларускаму тэлебачаньню?" 39 рэспандэнтаў апытаных адказалі станоўча. Трошкі меньшая колькасьць рэспандэнтаў - 34 адсоткі - не давяраюць. І 27 адсоткаў апытаных ня могуць выказаць свае адносіны да беларускага тэлебачаньня.