Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Медыкі пратэстуюць супраць затрыманьня заробкаў 11:16, 22/05/2001
Пікет супраць сталых затрыманьняў заробку правялі ў Гародні каля 60 супрацоўнікаў унітарнага прадпрыемства "Медык". Са студзеня заробак работнікам прадпрыемства выплочваецца трыма часткамі па меры паступленьня грошай.
Ініцыятар пікету - інжынэр -- наладчык прадпрыемства Міхаіл Ешчык -- прасіў дазволіць яму пікетаваньне абласнога ўпраўленьня аховы здароўя, якое знаходзіцца ў будынку аблвыканкаму, аднак мясцовыя ўлады перанесьлі месца пікета на вуліцу Сацыялістычную, да галоўнага будынку УП "Медык". Пікетчыкі расьцягнуліся жывым ланцугом прыблізна на 40 метраў, трымаючы ў руках плякаты: "Май! Труд! А дзе заробак?", "Нашы дзеці хочаць есьці. Кожны дзень", "Хачу працаваць за грошы" і іншыя.
Падчас пікету, што цягнуўся 40 хвілінаў, гарадзенцам былі раздадзены некалькі соцен улётак, у якіх супрацоўнікі "Медыка" зьвярнуліся да жыхароў горада з заклікам падтрымаць іхнюю ініцятыву "ў барацьбе за правы": "Чаму чыноўнікі й міліцыя рэгулярна атрымоўваюць заробак, чым іхняя праца больш важная за працу медыкаў, настаўніка, рабочых?"