Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі - перспектывы Туркменістану 11:18, 22/05/2001, Ю.С.Ньюс
Туркменскі амбасадар у Менску Ільля Вельджанаў задаволены вынікамі Ўсебеларускага народнага сходу: "У Туркменістане такія мерапрыемствы праводзяцца штогод з першага года ўтварэньня нашай дзяржавы. У ім прымаюць удзел дэлегаты з усіх раёнаў і вёсак краіны. На апошнім сходзе, якое адбылося ў мінулым годзе, была прынята праграма сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця дзяржавы да 2010 года. Тады і быў прыняты канстытуцыйны закон, што для першага нашага прэзыдэнта Сапармурата Ніязава тэрмін паўнамоцтваў знаходжаньня на гэтай пасадзе не абмежаваны. Гэта было патрабаваньне ўсяго народа, падтрыманае нашым сходам", -- заявіў І.Вельджанаў.
"Што да вашага вялікага сходу, то яно, сапраўды, прадэманстравала нявычарпляльныя сілы й розум вашага народа", -- адзначыў дуаен менскага дыпляматычнага корпусу і сказаў адносна галоўнага даклядчыка на сходзе Аляксандра Лукашэнкі: "Думаю, на надыходзячых у гэтым годзе прэзыдэнцкіх выбарах ён атрымае ўсенародную падтрымку".
На думку туркменскага амбасадара ў Менску, А.Лукашэнка здолее ў выпадку паўтарэньня шматгадовага вопыту С.Ніязава дабіцца такіх самых посьпехаў, як у Туркменістане.