Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 2223 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нягледзячы на Эўрапарлямэнт, прафесара з сусьветным імя могуць "пасадзіць" на 9 гадоў
11:19, 22/05/2001

Дзяржаўнае абвінавачваньне мяркуе прыгаварыць былога рэктара Гомельскага дзяржаўнага медінстытута прафесара Юры Бандажэўскага да 9 гадоў пазбаўленьня волі з адбыцьцём пакараньня ў выпраўляльна-працоўнай калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Эўрапейскі парлямэнт тым часам прысудзіў Юры Бандажэўскаму Пашпарт свабоды. Ліст з паведамленьнем пра гэта, падпісаны дэпутатамі 15 краінаў Эўразьвязу, накіраваны прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку. У ім зазначаецца, што крымінальны пераслед "выдатнага беларускага вучонага" у сусветных навуковых колах "сустрэў толькі недавер і незадаволенасць".

Дэпутаты Эўрапарлямэнту паведамляюць Лукашэнку, што яны абавязуюцца "аказваць усялякую дапамогу і садзейнічаньне ўладальніку дадзенага пашпарту для забеспячэньня сваёй бясьпекі й свабоды выяўленьня", прычым гэта будзе зроблена як асабіста, гэтак і ў рамках прадастаўленых ім палітычных функцыяў. "Мы будзем мабілізоўваць нашы ўласныя меркаваньні і аказваць узьдзеяньні як на нашы ўрады і міжнародныя арганізацыі, гэтак і на зацікаўленыя ўлады вашай краіны", -- сказана ў лісьце Эўрапарлямэнту.

Між тым, вынік судовых разьбіральнцтваў па крымінальнай справе адносна супрацоўнікаў Гомельскага дзяржаўнага медінстытуту, якія абвінавачваюцца ў хабарніцтве і злоўжываньні службовым становішчам - 9 гадоў пазбаўленьня волі. Бок абвінавачваньня просіць аналягічнае пакараньне і для былога прарэктара ВНУ Ўладзімера Раўкова. Таксама, на думку абвінавачваньня, падпалкоўнік медслужбы Раўкоў павінен быць пазбаўлены вайсковага званьня.

Як паведамляе БелаПАН, адносна членаў прадметных камісіяў іспытаў па беларускай мове Ніны Шамочак й біялёгіі Наталі Фомчанка Пракуратура Беларусі просіць прызначыць па 3 гады пазбаўленьня волі, а члену экзаменацыйнай камісіі па хіміі Ліліі Ганчаровай - 2 гады з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму.

Двум бацькам, якія абвінавачваюцца ў дачы хабару, дзяржабвінавачваньне просіць вызначыць тэрмін, які яны правялі ў сьледчым ізалятары, 6 і 4 месяцы адпаведна.

І восьмы ўдзельнік крымінальнага працэсу - пасярэднік пры перадачы ўзнагароды, на думку абвінавачваньня, павінен быць пакараны выпраўляльна-працоўнымі працамі на тэрмін 1,5 гады.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Узнай больше о modding case на modnews.ru
Школа инвестора о том, как женщине удачно инвестировать.
зрительная труба Рыльск