Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 2324 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Актыўнасьць ЗУБРа дапякла барысаўскую "вертыкаль"
11:14, 23/05/2001, ЗУБР


 ПАЛIТЫКА 

Выкрылі ілжу прэзыдэнта Беларусі
11:13, 23/05/2001, GazetaSNG.ru

Міністэрства статыстыкі й аналізу Беларусі жорстка выкрывае главу дзяржавы як ілгуна і хлуса. Такую выснову зрабіў на старонках газэты "Народная воля" доктар філасофскіх навук Вячаслаў Оргіш, аналізуючы выступы Аляксандра Лукашэнкі на другім Усебеларускім народным сходзе і афіцыйную статыстыку, якую публікуе рэспубліканскі Мінстат.

Прадпрымальнікі пратэстуюць супраць увядзеньня дэкрэты аб адзіным падатку
11:12, 23/05/2001

У Адміністрацыю прэзыдэнта накіраваны зварот галіновай арганізацыі прадпрымальнікаў Свабоднага прафсаюза Беларускага. У звароце да Лукашэнкі гаворыцца ад недапушчальнасьці той палітыкі, якую ўлады праводзяць у сфэры прадпрымальніцтва. У якасьці ўзору адносінаў уладаў да прадпрымальнікаў у звароце ўказваецца нядаўні дэкрэт аб адзіным падатку.

Бензінавая "вайна" скончылася стратамі для беларускага бюджэту
11:11, 23/05/2001

Цяглы канфлікт паміж Расеяй і Беларусьсю адносна ўвядзеньня адзіных мытных пошлінаў на нафтапрадукты, што экспартуюцца зь Беларусі, скончыўся з выдаткамі для беларускага бюджэту. Атрымалася, што беларускі бюджэт не толькі нічога не атрымаў пры ўвядзеньні новых правілаў, але яшчэ апынуўся вінным гаспадарчаму суб`екту.

Улады маюць намер паставіць 2 тысячы трактараў у Пакістан
11:10, 23/05/2001

Беларусь плянуе ўзмацніць на сярэднеазыяцкім рынку пазыцыі прадпрыемстваў шэрагу галінаў. Перш за ўсё размова йдзе пра пастаўкі акрылавых валокнаў, нітак, іншай прадукцыі прадпрыемстваў канцэрну "Белнафтахім", а таксама аўтамабільнай прамысловасьці. Гэтаму павінна паслужыць падпісанае паміж урадамі двух краінаў рамачнае пагадненьне.

Толькі ў Брэсцкай вобласьці 19 мільярдаў "праблемных" крэдытаў
11:09, 23/05/2001

За мінулы перыяд бягучага года доля гэтак званых "праблемых" банкаўскіх крэдытаў у Брэсцкай вобласьці павялічылася на 1,5 адсоткі. Сёньня такія крэдыты складаюць у цэлым 19 мільярдаў рублёў. Адной з прычынаў павелічэньня "праблемных" крэдытаў зьяўляецца складанасьць з рэалізацыяй прадукцыі прадпрыемстваў. 40 адсоткаў з гэтых крэдытаў -- даўгі аграпрамысловага комплексу.

У Беларусі ўзрасла дзіцячая сьмяротнасьць
11:08, 23/05/2001

У першым кварталі 2001г. колькасьць насельніцтва Беларусі паменьшылася на 9,2 тысячаў чалавек і склала на 1 красавіка 2001 года 9.981,2 тысячы. У першым кварталі 2001 года памерла 230 дзяцей ва ўзросьце да аднаго года (у першым кварталі 2000 года - 214). Паказчык дзіцячай сьмяротнасьці склаў 9,8 памерлых дзяцей ва ўзросьце да 1 года на 1.000 народжаных супраць 9,2 за першы кварталь 2000 года. У структуры прычынаў сьмерці дзяцей першага года жыцьця 68% складаюць прычыны перынатальнага перыяду і ўроджаных анамаліяў.

Міліцыянт застрэліў электраманцёра
11:07, 23/05/2001

Ад стрэлаў супрацоўніка аб`яднаньня "Ахова" ў Брэсьце загінуў электраманцёр базы "Белімпартгандль". Па дадзеных УУС Брэсцкай вобласьці, сержант міліцыі скончыў дзяжурства і чакаў службовую машыну, калі да яго падыйшлі трое знаёмых электраманцёраў. Міліцыя адмаўляецца казаць, што стала прычынай, аднак сяржант некалькі разоў стрэліў. Зараз ён затрыманы й зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Па факту злачынства пачата крымінальная справа.

Афіцыйны Сойм супраць неафіцыйнага візыту латвійскіх дэпутатаў у Менск
11:06, 23/05/2001

Латвійскім дэпутатам варта ўстрымацца ад паездак у Беларусь і тым больш сустрэчаў з афіцыйнымі прадстаўнікамі Менску, папярэдне не атрымаўшы падтрымку Сойму, перадае ЛЕТА са спасылкаю на намесьніка старшыні Сойму Ромуальдсу Разукса. Разукс адзначыў, што некалькі дэпутатаў Сойму, якія на дадзены момант знаходзяцца з візытам у Беларусі, ніяк не зьяўляюцца афіцыйнымі прадстаўнікамі латвійскага парлямэнту, але прыватнымі візытэрамі, бо іхняя паездка ў Менск не была санкцыянавана Соймам. На думку Разукса латвійскім дэпутатам не варта сустракацца з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску, бо, па ягоных словах, "сытуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека ў гэтай краіне неспрыяльная".

У Беларусі арыштаваны выкрадальнікі журналіста
11:05, 23/05/2001, Чарльз Кловэр , Financial Times

Беларускія ўлады паведамілі аб арышце выкрадальнікаў тэлеаператара аднаго з расейскіх тэлеканалаў Зьміцера Завадзкага. Зьнікненьне журналіста ў чэрвені мінулага года прыцягнула ўвагу сусьветнай грамадзкасьці да таго, як захоўваюцца правы чалавека ў былой савецкай рэспубліцы.

"Вертыкальшчыкі" ідуць у адстаўку
11:04, 23/05/2001

Заяву з просьбай аб адстаўцы падаў старшыня камітэту па эканоміцы і рыначных стасунках, намесьнік старшыні Брэсцкага аблвыканкаму Ўладзімер Сьцяпанаў. У гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН Сьцяпанаў патлумачыў, што не жадае больш працаваць у ізаляцыі, якой ён падвяргаецца з боку кіраўніцтва вобласьці пасьля ягонага ўдзелу ў выбарах у беларускі парлямэнт.

У Польшчы крытыкуюць члена парлямэнту за выступ на Ўсебеларускім народным сходзе
11:03, 23/05/2001

Прэса й палітычныя колы Польшчы шырока камэнтуюць выступ дэпутата Сэйму ад левых сілаў, старшыню Беларускага грамадзка-культурнага таварыства Яна Сычэўскага на Ўсебеларускім народным сходзе 18 траўня ў Менску, паведамляе радыё "Свабода".

42 адсоткі беларусаў ня лічаць сваю краіну дэмакратычнай дзяржавай
11:02, 23/05/2001

"Ці зьяўлецца Беларусь дэмакратычнай дзяржавай?" -- з такім пытаньнем зьвярнуліся да беларускіх жыхароў супрацоўнікі Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў падчас агульнанацыянальнага сацыялагічнага апытаньня ў красавіку бягучага года.

Неспрыяльны інвестыцыйны імідж краіны зьвязаны з высокімі палітычнымі рызыкамі
11:01, 23/05/2001

Замежныя інвестыцыі ў беларускі страхавы сэктар стрымліваюцца не заканадаўчымі абмежаваньнямі, а агульным неспрыяльным інвестыцыйным іміджам краіны, сказалі ў камэнтары "Інтэрфаксу" эксперты страхавога рынку. "Перашкоды для інвестыцыяў, хутчэй за ўсё, трэба шукаць у агульным уяўленьні замежнікаў пра неспрыяльны інвестыцыйны клімат у рэспубліцы, высокіх палітычных рызыках і недасканаласьці нацыянальнага заканадаўства аб прадпрымальніцтве", - заявіў намесьнік старшыні Дзяржкамітэту на нагляду за страхавой дзейнасьцю пры Мінфіне Беларусі Міхаіл Піліпейка.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: