Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 2324 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Неспрыяльны інвестыцыйны імідж краіны зьвязаны з высокімі палітычнымі рызыкамі
11:01, 23/05/2001

Замежныя інвестыцыі ў беларускі страхавы сэктар стрымліваюцца не заканадаўчымі абмежаваньнямі, а агульным неспрыяльным інвестыцыйным іміджам краіны, сказалі ў камэнтары "Інтэрфаксу" эксперты страхавога рынку. "Перашкоды для інвестыцыяў, хутчэй за ўсё, трэба шукаць у агульным уяўленьні замежнікаў пра неспрыяльны інвестыцыйны клімат у рэспубліцы, высокіх палітычных рызыках і недасканаласьці нацыянальнага заканадаўства аб прадпрымальніцтве", - заявіў намесьнік старшыні Дзяржкамітэту на нагляду за страхавой дзейнасьцю пры Мінфіне Беларусі Міхаіл Піліпейка.

"Адсутнасьць прыросту замежных інвестыцыяў у страхавой сыстэме зьвязана не столькі са становішчам у дадзеным сэктары, колькі з агульнымі прычынамі, якія стрымліваюць замежныя інвестыцыі ў эканоміку Беларусі", -- сказаў М.Піліпейка.

З 42 страхавых кампаніяў, што працуюць сёньня ў Беларусі, замежныя інвестыцыі ва ўстаноўчым капітале маюць 12 страхоўшчыкаў, паведаміў ён. Агульная доля замежнага ўдзелу зараз эквівалентна USD 3,2 млн, што складае прыкладна 6,2% ад агульнага памеру фінансавых актываў усіх беларускіх страхоўшчыкаў супраць прыкладна 10% год таму.

Такі пункт гледжаньня падзяляе й прэзыдэнт Беларускага страхавога саюзу (БСС) Віктар Хамярчук. На яго думку, галоўнай перашкодай для прытоку замежных інвестыцыяў зьяўляюцца ня тыя абмежаваньні, якія ўтрымліваюцца ў заканадаўстве, а агульная эканамічная сытуацыя ў краіне.

Па словах прэзыдэнта БСС, праблема нізкай прывабнасьці беларускага рынку для замежных страхоўшчыкаў заключаецца ў тым, што ў краіне вялікую ўдзельную вагу займаюць неэфектоўна працуючыя дзяржаўныя прадпрыемствы, якія "ня могуць сабе дазволіць укладаць грошы ў будучае фірмы, а да такіх інвестыцыяў адносяцца і выдаткі на страхаваньне". Па ягоных словах, замежнікі таксма баяцца праблемаў з рэпатрыяцыяй прыбыткаў зь Беларусі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: