Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 2324 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Польшчы крытыкуюць члена парлямэнту за выступ на Ўсебеларускім народным сходзе
11:03, 23/05/2001

Прэса й палітычныя колы Польшчы шырока камэнтуюць выступ дэпутата Сэйму ад левых сілаў, старшыню Беларускага грамадзка-культурнага таварыства Яна Сычэўскага на Ўсебеларускім народным сходзе 18 траўня ў Менску, паведамляе радыё "Свабода".

На сходзе Сычэўскі казаў, што Польшча й Беларусь зьяўляюцца маладымі дэмакратыямі, якія перажываюць трансфармацыю. Аднак вызначэньняў дэмакратыі, на думку Сычэўскага, некалькі. У Польшчы - гэта народная ўлада, але пад дыктатам замежных дзяржаваў. Дэпутат асудзіў таксама польскі варыянт прыватызацыі, заснаваны на продажу дзяржаўнай уласнасьці за дзясятую частку кошту. Сычэўскі ўхваліў беларускія ўлады за тое, што яны не дапускаюць раскраданьня дзяржуласнасьці, калі прыбытак ідзе не на патрэбы ўсяго грамадзтва, а ў кішэні кучкі бізнэсмэнаў. Ён таксама адзначыў, што абвінавачваньні з боку Польшчы і іншых краінаў у адрас Беларусі "не заўсёды абгрунтаваныя", і што калі Беларусь ня слухае павучаньняў, то гэта ня значыць, што яна - недэмакратычная дзяржава.

Учора ў размове з журналістамі Сычэўскі заявіў, што Беларусь для яго - другая этнічная радзіма. Ён адзначыў, што ў Менску ён як госьць ня мае права крытыкаваць гаспадароў, а на настойлівае пытаньне журналістаў заявіў, што "ў параўнаньні з Расеяй і Ўкраінай, Беларусь спраўляецца няблага".

Выступ дэпутата на Ўсебеларускім сходзе асудзілі партыя Унія Свабоды і Саюз Правых Сілаў. Саюз Левых Сілаў назваў заяву Сычэўскага "недарэчным" і мае намер патрабаваць ад калегі тлумачэньняў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: