Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 2324 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



"Вертыкальшчыкі" ідуць у адстаўку
11:04, 23/05/2001

Заяву з просьбай аб адстаўцы падаў старшыня камітэту па эканоміцы і рыначных стасунках, намесьнік старшыні Брэсцкага аблвыканкаму Ўладзімер Сьцяпанаў. У гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН Сьцяпанаў патлумачыў, што не жадае больш працаваць у ізаляцыі, якой ён падвяргаецца з боку кіраўніцтва вобласьці пасьля ягонага ўдзелу ў выбарах у беларускі парлямэнт.

Сьцяпанаў працаваў у аблвыканкаме шмат гадоў, аднак пасьля прыходу на пасаду старшыні Васіля Далгалёва, паводле ягоных словаў, узьніклі некаторыя цяжкасьці ва ўзаемаадносінах. Характарызуючы працу ў аблвыканкаме з прыходам Далгалёва, Сьцяпанаў сказаў, што зараз "аўтарытарны стыль кіраўніцтва набірае абароты, аб калегіяльнасьці можна забыць".

Сцяпанаў браў удзел у выбарах у парлямэнт яшчэ ў кастрычніку. Тады ў акрузе, дзе ён балатаваўся, выбары не адбыліся. Перад правядзеньнем паўторных выбараў Сьцяпанаву адкрыта далі зразумець, што дэпутатам па акрузе № 3 хацелі б бачыць галоўнага дзяржаўнага санітарнага доктара вобласьці Валянціну Качан. Адразу ж на старонках мясцовых газэтаў і ў перадачах мясцовага тэлебачаньня зьявілася негатыўная інфармацыя пра Сьцяпанава. "Гэта быў нават не кампрамат, а самы страшны чорны піар. Паступіла каманда мяне прынізіць, дыскрэдытаваць. Я падаў у суд зыскавую заяву аб абароне гонару і годнасьці", -- распавёў Сьцяпанаў.

Што да далейшых дзеяньняў, то пасьля падачы заявы аб звальненьні Сьцяпанаў ідзе ў адпачынак, потым мае намер працаўладкоўвацца.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: