Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 2324 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі арыштаваны выкрадальнікі журналіста
11:05, 23/05/2001, Чарльз Кловэр , Financial Times

Беларускія ўлады паведамілі аб арышце выкрадальнікаў тэлеаператара аднаго з расейскіх тэлеканалаў Зьміцера Завадзкага. Зьнікненьне журналіста ў чэрвені мінулага года прыцягнула ўвагу сусьветнай грамадзкасьці да таго, як захоўваюцца правы чалавека ў былой савецкай рэспубліцы.

Па словах праваахоўчых ворганаў, выкрадальнікі належаць да баявой групоўкі РНА, пра якую падрыхтаваў рэпартаж Завадзкі, што працаваў аператарам расейскага тэлеканала ГРТ.

Ён зьнік на шляху з менскага аэрапорту, і ягонае цела да сёньня ня знойдзена.

Нягледзячы на арышты, многія ў Беларусі лічаць, што насамрэч выкрадальнікі Завадзкага застаюцца на волі. Аўтарытарны беларускі прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка часта крытыкаваў ГРТ, і многія прадстаўнікі апазыцыі мяркуюць, што да зьнікненьня журналіста прыклалі руку спэцслужбы.

У гэтай справе было некалькі загадкавых паваротаў, якія кажуць пра тое, што размова можа йсьці пра змову на высокім узроўні. 20 лістапада да беларускіх СМІ па электроннай пошце было накіравана ананімнае паведамленьне: ягоны аўтар назваў сябе афіцэрам беларускага КДБ і прывёў факты, якія сьведчылі пра тое, што Завацкі быў забіты спэцслужбамі Лукашэнкі.

Лукашэнка аднёсься да гэтага паведамленьня вельмі сур`ёзна, і праз тыдзень адхіліў ад высокай пасады вялікую частку спэцслужбаў, уключаючы кіраўніка беларускага КДБ, якога ён замяніў на былога намесьніка дырэктара ФСБ Расеі.

Ён катэгарычна абверг любую датычнасьць да зьнікненьня Завацкага, падкрэсьліўшы, што размова йдзе пра замову з боку Захада, які жадае дабіцца адхіленьня яго ад улады.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: