Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 2324 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Афіцыйны Сойм супраць неафіцыйнага візыту латвійскіх дэпутатаў у Менск
11:06, 23/05/2001

Латвійскім дэпутатам варта ўстрымацца ад паездак у Беларусь і тым больш сустрэчаў з афіцыйнымі прадстаўнікамі Менску, папярэдне не атрымаўшы падтрымку Сойму, перадае ЛЕТА са спасылкаю на намесьніка старшыні Сойму Ромуальдсу Разукса. Разукс адзначыў, што некалькі дэпутатаў Сойму, якія на дадзены момант знаходзяцца з візытам у Беларусі, ніяк не зьяўляюцца афіцыйнымі прадстаўнікамі латвійскага парлямэнту, але прыватнымі візытэрамі, бо іхняя паездка ў Менск не была санкцыянавана Соймам. На думку Разукса латвійскім дэпутатам не варта сустракацца з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску, бо, па ягоных словах, "сытуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека ў гэтай краіне неспрыяльная".

Беларусь, у сваю чаргу, можа інтэпрытаваць дадзены візыт як афіцыйную падтрымку Латвіі, заўважыў Разукс, хаця Латвія і не супраць дзелавых узаемаадносінаў зь Беларусьсю.

Прэм`ер-міністар Беларусі Ўладзімер Ярмошын сустрэўся з латвійскімі парлямэнтэрамі ў Менску 22 траўня. "Беларусь зацікаўлена ў разьвіцьці сяброўскіх і добрасуседзкіх адносінах з Латвіяй і не хацела б, каб гэтыя адносіны сталі палітызаванымі", -- заявіў Ярмошын, вітаючы дэпутатаў Беларусі ў 2000 годзе. Аб`ём гандлю паміж двума краінамі склаў 497,1 мільён даляраў, што вышэй мінулага паказчыка на 69,8%.

У сваю чаргу, Яні Урбановіч, намесьнік старшыні левай прамаскоўскі настроенай парлямэнцкай фракцыі Латвіі "За правы чалавека ў аб`яднанай Латвіі" заявіў журналістам, што дэпутаты знаходзяцца ў Менску па сваёй уласнай ініцыятыве ў мэтах азнаямленьня з палітычнай і эканамічнай сытуыцыяй у Беларусі. Па ягоных словах "дэлегацыя" прадстаўляе пункт гледжаньня большасьці дэпутатаў Сойму.

Аднак, як вядома, левая кааліцыя налічвае толькі 15% месцаў у Парлямэнце і ніколі не зьяўлялася правячай фракцыяй. Ейны лідэр Яніс Юрканс (этнічны латыш з прарасейскімі поглядамі, былы агент КДБ, які ня можа быць членам Парлямэнту) адкрыта наведвае Маскву з тым, каб сустрэцца з высокімі думскімі чыноўнікамі і ўрадавымі коламі. Ён рашуча прытрымліваецца антыНАТАўскіх, антызаходніх й антыэўрапейскіх поглядаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: