Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 2324 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі ўзрасла дзіцячая сьмяротнасьць
11:08, 23/05/2001

У першым кварталі 2001г. колькасьць насельніцтва Беларусі паменьшылася на 9,2 тысячаў чалавек і склала на 1 красавіка 2001 года 9.981,2 тысячы. У першым кварталі 2001 года памерла 230 дзяцей ва ўзросьце да аднаго года (у першым кварталі 2000 года - 214). Паказчык дзіцячай сьмяротнасьці склаў 9,8 памерлых дзяцей ва ўзросьце да 1 года на 1.000 народжаных супраць 9,2 за першы кварталь 2000 года. У структуры прычынаў сьмерці дзяцей першага года жыцьця 68% складаюць прычыны перынатальнага перыяду і ўроджаных анамаліяў.

Скарачэньне, як і ў папярэднія гады, абумоўлена пераўзыходам на 12,3 тысячаў колькасьці памерлых над народжанымі пры адначасовым памяньшэньні міграцыйнага прыросту. У параўнаньні з І кварталем 2000 г. колькасьць памерлых у агуле па краіне паменьшылася на 6,9%.

Зьніжэньне сьмяротнасьці ў асноўным зьвязана з зьніжэньнем колькасьці выпадкаў сьмерці ад хваробаў дыхальных ворганаў (на 25,9%), хваробаў сыстэмы крывазвароту (на 4,8%), няшчасных выпадкаў, атручваньняў і траўмаў (на 4,5%), новаўтварэньняў (на 0,9), сьмяротнасьць ад інфекцыйных і паразытарных захворваньняў засталася на ўзроўні І кварталю 2000 г. Ад гэтых прычынаў памерла 86% усіх памерлых у І кварталі 2001 г., у тым ліку ад хваробаў сыстэмы крывазвароту - 56%.

Хваробы сыстэмы крывазвароту зьяўляюцца прычынаю сьмерці 32% насельніцтва, памерлага ў працаздольным узросьце, няшчасныя выпадкі, атручваньні й траўмы - 35% насельніцтва. Сьмяротнасьць ад сухотаў павялічылася на 4% і складае 78% ад агульнай колькасьці выпадкаў сьмерці ад інфекцыйных і паразытарных захворваньняў. Сьяротнасьць насельніцтва ад прычынаў, не зьвязаных з захворваньнямі, у агуле зьнізілася на 4,5%.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: