Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 2324 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Бензінавая "вайна" скончылася стратамі для беларускага бюджэту
11:11, 23/05/2001

Цяглы канфлікт паміж Расеяй і Беларусьсю адносна ўвядзеньня адзіных мытных пошлінаў на нафтапрадукты, што экспартуюцца зь Беларусі, скончыўся з выдаткамі для беларускага бюджэту. Атрымалася, што беларускі бюджэт не толькі нічога не атрымаў пры ўвядзеньні новых правілаў, але яшчэ апынуўся вінным гаспадарчаму суб`екту.

Да 1 сакавіка гэтага года канфлікт быў нібыта пагашаны, бо быў адпрацаваны механізм уплаты экспартных пошлінаў, які задавальняе абодва бакі. Быў прыняты варыянт кампенсацыі ўплочанага пры набываньні нафты ПДК за кошт увядзеньня мытных пошлінаў. Гэта значыць, што пастаўшчыкам нафты заставалася аплаціць розьніцу паміж сумай мытных пошлінаў і сумай ПДК, якая падляжыць уплаце пры ўвозе нафтапрадуктаў.

Пасьля таго як нафтавікі адпрацавалі па новых правілах месяц, высьветлілася, што ў выніку страты нясе беларускі бюджэт. Аказваецца, што мытную пошліну ўплацілі толькі Мазырскі й Наваполацкі НПЗ (яна ім была залічана ў кошт ПДК пры закупцы сыравіны), "Беларусьнафта", "ЛУКОЙЛ-Пермь" і яшчэ некалькі кампаніяў.

Што да іншых буйных пастаўшчыкоў нафты, у прыватнасьці канцэрну "Белнафтахім", то ў красавіку ён экспартаваў толькі 17% нафтапрадуктаў, астатняе рэалізаваў на ўнутраным рынку. Канцэрн правільна выплочавў ПДК у расейскі бюджэт пры набываньні вуглевадароднай сыравіны. У адпаведанасьці зь беларускім законам аб ПДК, у выпадку пераўзыходу уваходных сум падатку над налічанымі па рэалізацыі, наш бюджэт павінен кампенсаваць розьніцу.

Атрымалася, што беларускі бюджэт не толькі нічога не атрымаў пры ўвядзеньні новых правілаў, але яшчэ павінен гаспадарчаму суб`екту.

Наўрадці гэтая сытуацыя зьменіцца ў блізкі час. Хаця з 1 ліпеня Расея і пераходзіць на прынцып уплаты ПДК па краіне прызначэньня ў разьліках з краінамі СНД, па якіх правілах будуць разьлічваць ПДК Расея й Беларусь, пакуль невядома. Раней паведамлялася, што расейскі бок супраць па адзінай пазыцыі - каб пераносіць агульнасусьветную практыку спагнаньня ПДК на нафту, што пастаўляецца на Беларусь, паведамляе газэта "Белорусский рынок".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: