Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сем актывістаў руху ЗУБР былі затрыманы 22 траўня падчас футбольнага матчу БАТЭ (Барысаў) - "Тарпеда" (Менск) на барысаўскім футбольным стадыёне. Супрацоўнікам праваахоўчых ворганаў напэўна не спадабалася некалькі дзясяткаў сініх сьцягоў з жоўтымі зубрамі (колеру каманды БАТЭ) на трыбуне стадыёну.
Хапун пачаўся пасьля таго, як каманда БАТЭ забіла трэці гол у вароты гасьцей. Трэба сказаць, што затрыманьне зуброў выклікала абурэньне ў гледачоў, што сядзелі побач. "За што?" -- задавалі яны пытаньне. Аднак на гэтым усё й скончылася, у канцы матчу было затрымана яшчэ некалькі чалавек. Усіх паўнагадовых адразу адпусьцілі й пры гэтым канфіскавалі "незарэгістраваную сымболіку", а астатніх на "Волзе" адвезьлі ў барысаўскі ГАУС. Міліцыянты не знайшлі ў адміністратыўным кодэксе артыкула правапарушэньня, толькі склалі тлумачальныя і адпусьцілі маладых "зубраў" дадому.
Затрыманьні людзей з "зуброўскімі" сьцягамі ў Барысаве можна патлумачыць толькі актыўнасьцю руху ў горадзе і злосьцю на яго мясцовага начальства. Тыя, хто прысутнічаў на гульнях зь бел-чырвона-белымі сьцягамі нi разу не затрымоўваліся міліцыяй.