Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка адправіцца сёньня з афіцыйным візытам у Армэнію. Адной з асноўных задачаў візыту, па словах самога Лукашэнкі, будзе разьвіцьцё гандлёва-эканамічных адносінаў, якія будуць абмяркоўвацца падчас ягоных сустрэчаў з прэзыдэнтам Армэніі Робертам Качаранам, членамі ўраду й прадстаўнікамі дзелавых колаў. Трэба адзначыць, што Армэнія займае апошняе месца ў таваразвароце Беларусі з краінамі СНД. У мінулым годзе дадзены паказчык у параўнаньні з 1999 годам скараціўся амаль на 20 адсоткаў.