Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менск зьехаліся кіраўнікі ворганаў бясьпекі й спэслужбаў СНД 11:03, 24/05/2001
Паседжаньне Савету кіраўнікоў ворганаў бясьпекі й спэцыяльных службаў краінаў СНД праходзіць у Менску 24-25 траўня. Як паведамілі ў Цэнтры інфармацыі й грамадзкіх сувязяў КДБ, удзельнікі паседжаньня разгледзяць больш за дзесяць пытаньняў, што датычны ўзаемадзеяньня й ўдасканаленьня сумесных мераў па супрацьдзеяньню пагрозам нацыянальнай бясьпекі членаў СНД.
У прыватнасьці, удзельнікам паседжаньня трэба будзе абмеркаваць і выпрацаваць узгодненыя меры па перакрыцьцю каналаў фінансаваньня дзейнасьці тэрарыстычных арганізацыяў. Важную ролю на павестцы дня зойме абмеркаваньне шляхоў забесьпячэньня экалягічнай бясьпекі дзяржаваў Садружнасьці ў сфэры ўвозу й транспартыроўкі таксычных, радыёактыўных й атрутных рэчываў і прадуктаў. Чакаецца, што ўдзельнікаў паседжаньня прыме Аляксандар Лукашэнка.