Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сядзячы страйк адбыўся на Гарадзішчанскай мэблевай фабрыцы ЗАТ "Пінскдрэў". Людзі прыйшлі на працу, але не ўключалі станкі, а вялі збор подпісаў пад патрабаваньнем да адміністрацыі неадкладна выплаціць поўную суму заробку за сакавік.
Зараз у 5-тысячным калектыве пінскіх дрэваапрацоўшчыкаў вельмі напружаная сацыяльная сытуацыя з-за таго, што прадукцыя прадпрыемства не знаходзіць свайго пакупніка. Падатковыя накруткі ўжо ўдвая перавышаюць сабекошт тавару, што робіць яго занадта дарагім для беларусаў. Прыкладам, на фабрыцы экспартнай мэблі заробак за сакавік кампенсавалі выдачай вуглавых канапак і стала па сабекошце ў 100 тысячаў рублёў. У гандлі гэты камплект каштуе да 240 тысячаў рублёў.