Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Уладзімер Ганчарык: Слабыя прафсаюзы не патрэбны ні народу, ні ўладам 11:05, 24/05/2001
Прафсаюзы павінны займаць наступальную пазыцыю, а слабыя прафсаюзы не патрэбны ні народу, ні ўладам. Такое меркаваньне выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай Уладзімер Ганчарык, у сваім выступе 23 траўня на ўстаноўчай канферэнцыі Менскага гарадзкога аб`яднаньня арганізацый галіновых прафсаюзаў. "Нармальная грамадзянская супольнасьць не можа адбыцца без незалежных грамадзкіх арганізацыяў", -- лічыць Ганчарык.
Паводле словаў лідэра ФПБ, у прафсаюзаў ёсць два шляхі развіцьця: "Або яны разьвіваюцца як моцная, самастойная арганізацыя, што абараняе правы і інтарэсы працоўных, або ж становяцца паслухмянымі, падкантрольнымі, бяз вагі, бяз слова й бяз сродкаў. На жаль, частка нашага актыву ў душы згодная з другім шляхам развіцьця".
Як заявіў Ганчарык, сёньня адбываецца "адчужэньне самай масавай грамадзкай арганізацыі ад вырашэньня прынцыповых задач развіцьця грамадзтва, і за прыгожымі словамі аб сацыяльным партнёрстве стаіць злая ісьціна". На яго думку, гэта зьяўляецца "найгрубай памылкай, якая будзе мець сур`ёзныя наступствы, калі яе своечасова не выправіць".
"У сёньняшніх умовах мы павінны не адступаць ад рашэьнняў III з`езду ФПБ і патрабаваць зьмены сацыяльна-эканамічнага курсу. Нам абяцаюць да 2005 года зарплату ў 250 долараў, аднак рэальнага механізма дасягненьня гэтага ўзроўню ва ўлады няма. А нават калі і будзе 250 долараў, іх пакупная здольнасьць акажацца значна ніжэйшай, чым зараз. Мы павінны працягваць працу зь людзьмі, інфармаваць іх аб нашай пазыцыі й рашэньнях, паколькі ідзе скажоная інфармацыя. Мы можам быць моцнымі, калі мы самі гэтага захочам і будзем адзіныя. Улада вельмі ўмела вылічае не тых, хто мае свой пункт гледжаньня, а падатлівых. Склад дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, дзе былі і члены нашых прафсаюзаў, гэта наглядна паказаў. Згода -- не заўсёды добра, як і нязгода -- не заўсёды дрэнна", -- сказаў Ганчарык.