Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
2829 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Нагнятаньне страху
11:10, 28/05/2001


 ПАЛIТЫКА 

Лукашэнка можа пазбавіцца падтрымкі ваенных
11:09, 28/05/2001, "Беларускі час"

" У рэгіёнах рэспублікі ўжо практычна пачалася прадвыбарчая кампанія ўсімі існуючымі структарамі", -- да такой высновы прыйшлі супрацоўнікі аналітычнай службы аднаго з праваахоўчых ведамстваў. Дакумэнт, што трапіў у распараджэньне рэдакцыі, уяўляецца надзвычай цікавым. Гледзячы на зьмест, кіраўніцтва сілавых міністэрстваў вельмі занепакоена вынікамі прэзыдэнцкай гонкі. Напэўна, менавіта таму ў ваенізіраваных структурах былі праведзены сацыялагічныя апытаньні, вынікі якіх сьведчаць пра апалітычнасьць не толькі ваеннаслужачых тэрміновай службы, але й служачых МА і афіцэрскага корпусу.

У Беларусі трэць прадпрыемстваў стратныя
11:08, 28/05/2001

У Беларусі працягвае расьці колькасьць стратных прадпрыемстваў. Па дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, у першым кварталі гэтага года стратнымі былі 33,6 адсоткі прадпрыемстваў, у той час як у студзені-сакавіку 2000 года - 29,2 адсоткі.

Даўгі энэргетыкам - 92,3 мільярды рублёў
11:07, 28/05/2001

Доўг спажыўцоў энэргіі вытворчаму аб`яднаньню энэргетыкі й электрафікацыі "Магілёўэнэрга" складае 92,3 мільярды рублёў. Пра гэта заявіў 25 траўня на прэсавай канферэнцыі ў Магілёве намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Ігар Шчарбакоў.

Доўг установам аховы здароўя - 42 мільярды рублёў
11:06, 28/05/2001

Па сытуацыі на 1 траўня бюджэтная запазычанасьць установам аховы здароўя склала 42 мільярды рублёў. Пра гэта паведаміў міністар аховы здороўя Ігар Зелянкевіч у сваім выступе 25 траўня ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Група "Y" паведамляе пра "жорсткі варыянт" прэзыдэнцкіх выбараў
11:05, 28/05/2001

Высылка з краіны пасла Віка, недапушчэньне міжнародных назіральнікаў, абмежаваньне працы амбасадаў, узмацненьне перасьледу апазыцыі, фінансавыя паборы з грамадзянаў і фірмаў, сварка з Расеяй - такімі паводле інфармацыі таямнічай аналітычнай групы "Y", будуць у хуткі час дзеяньня беларускіх уладаў. Па інфармацыі "Ігрэку", у Адміністрацыі Лукашэнкі прынята рашэньне аб правядзеньні выбараў прэзыдэнта па "жорсткім варыянце". Упершыню група "Ігрэк" заявіла пра сябе ў канцы 2000 года, калі ўсе беларускія незалежныя й амаль усе дзяржаўныя СМІ атрымалі па электронный пошце аналіз дакладу Аляксандра Лукашэнкі на паседжаньні пасьля зьмены сілавых міністраў. Перад гэтым таксама ананімна быў распаўсюджаны ліст афіцэра КДБ, які раскрыў падрабязнасьці расьсьледаваньня "гучных справаў" аб зьнікненьнях вядомых у краіне людзей. Вынікам ліста сталі кардынальныя ратацыі ў сілавой вярхушцы. Што будзе зараз?

"Рэгіянальная Беларусь" падтрымала Сямёна Домаша
11:04, 28/05/2001, "Наша Свабода"

З`езд нефармальнага грамадзкага аб`яднаньня "Рэгіянальная Беларусь", ці з`езд грамадзкасьці краіны, 26 траўня фактычна даў свайму лідэру Сямёну Домашу пуцёўку на прэзыдэнцкія выбары. 815 дэлегатаў з 99 рэгіёнаў Беларусі адназначна заявілі пра найактыўны ўдзел "Рэгіянальнай Беларусі" ў прэзыдэнцкай кампаніі і публічна выказалі падтрымку патэнцыйнаму кандыдату ў прэзыдэнты з Гародні. Адзіная пастаўленая перад з`ездам задача - падтрымаць старшыню Каардынацыйнай рады "Рэгіянальнай Беларусі" Сямёна Домаша пасьпяхова выканана.

Толькі 8 адсоткаў хочуць галасаваць за Лукашэнку
11:03, 28/05/2001, ЗУБР

Да такой высновы прыйшла сацыялягічная служба моладзевага руху ЗУБР пасьля апытаньня 1007 студэнтаў у шасьці буйных ВНУ краіны. Апытаньне праводзілася ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце Інфарматыкі й Радыёэлектронікі, Беларускай Дзяржаўнай Палітэхнічнай Акадэміі, Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце, Беларускім Дзяржаўным Эканамічным Унівэрсытэце, Беларускім Педагагічным Унівэрсытэце й Дзяржаўным Лінгвістычным Унівэрсытэце.

Вэб-сайт ЗУБРа запрацаваў на ангельскай мове
11:02, 28/05/2001

Як паведаміў нам па e-mail вэб-майстар сайту моладзевага руху ЗУБР, 28 траўня пачала працу англамоўная вэрсыя гэтага праэкту. Пакуль у ёй прадстаўлены навіны й узоры друкаванай прадукцыі ЗУБРа. Папаўненьне архіву навінаў і прэсы чакаецца на днях. URL ангельскай вэрсыі -- http://www.zubr-belarus.com/english

Лукашэнка заклікаў Кітай далучыцца да ДКБ
11:01, 28/05/2001, СМИ.ru

Аляксандар Лукашэнка выказаўся за далучэньне Кітая да Дамовы аб калектыўнай бясьпецы, паведамляе ИТАР-ТАСС. Беларускі лідэр заявіў пра гэта ў сталіцы Армэніі Эрэване, дзе ён знаходзіцца з афіцыйным візытам. Разам з тым Лукашэнка прызнаў, што пакуль не было практыкі звароту краінаў, які не ўваходзяць у СНД, з просьбай аб уступленьні ў ДКБ.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: