Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка заклікаў Кітай далучыцца да ДКБ 11:01, 28/05/2001, СМИ.ru
Аляксандар Лукашэнка выказаўся за далучэньне Кітая да Дамовы аб калектыўнай бясьпецы, паведамляе ИТАР-ТАСС. Беларускі лідэр заявіў пра гэта ў сталіцы Армэніі Эрэване, дзе ён знаходзіцца з афіцыйным візытам. Разам з тым Лукашэнка прызнаў, што пакуль не было практыкі звароту краінаў, які не ўваходзяць у СНД, з просьбай аб уступленьні ў ДКБ.
Камэнтар: У ДКБ уваходзяць Расея, Беларусь, Армэнія, Казахстан, Кіргізыя й Таджыкістан. Асноўная небясьпека, супраць якой аб`ядноўваюцца гэтыя краіны - тэрарызм і рэлігійны экстрэмізм. Таму напярэдадні сустрэчы глаў дзяржаваў-членаў ДКБ і шла размова пра стварэньне Калектыўных сілаў хуткага рэагаваньня (у асноўным меліся на ўвазе абарона ад талібаў). Дамова тычыцца як раз тых краінаў, для якіх талібы так ці інакш прадстаўляюць пагрозу: Расеі, Кіргізыі, Таджыкістана й Казахстана.
Прычым тут Кітай - аднаму Лукашэнку вядома. Заклік Лукашэнкі да "Паднябеснай" гучыць асабліва дзіўна, калі ўлічыць, што Кітай сам уяўляе патэнцыйную пагрозу для Расеі, Казахстана, Таджыкістана й Кіргізыі.