Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Доўг установам аховы здароўя - 42 мільярды рублёў 11:06, 28/05/2001
Па сытуацыі на 1 траўня бюджэтная запазычанасьць установам аховы здароўя склала 42 мільярды рублёў. Пра гэта паведаміў міністар аховы здороўя Ігар Зелянкевіч у сваім выступе 25 траўня ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Па словах міністра, амаль уся запазычанасьць установам аховы здароўя прыпадае на мясцовыя бюджэты і ўсяго 900 мільёнаў рублёў - на рэспубліканскі бюджэт. Як лічыць Ігар Зелянкевіч, у сытуацыі, што склалася з фінансаваньнем установаў аховы здароўя, прыйшоў час разабрацца Камітэту дзяржкантролю, які, па ягоных словах, павінен знайсьці й прыцягнуць да адказнасьці вінаватых.