Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
2829 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нагнятаньне страху
11:10, 28/05/2001

На мінулым тыдні Міністэрства замежных справаў Беларусі прыгразіла дэпартаваць за межы рэспублікі главу місіі КНГ АБСЭ ў Беларусі сп.Ханса Георга Віка. На наступны дзень яго адразу ж выклікалі ў КДБ па падазрэньні ў датычнасьці да падрыхтоўкі дзяржаўнага перавароту. І хаця кар`ера сп. Віка ў якасьці главы місіі АБСЭ знаходзіцца ў хісткім становішчы, падчас свайго нядаўняга візыту ў Стакгольм ён ня выглядаў занепакоеным.

"Я змагаюся з цяжкасьцямі па меры іхняга зьяўленьня. Сорак гадоў маёй дыпляматычнай службы падыйшлі да канца і, такім чынам, я вольны чалавек. Я бяруся за тую працу, якая мне даспадобы і не хвалююся пра асабістыя кар`ерныя пляны і не дагаджаю каму-небудзь", - кажа доктар Вік. Як вядома, беларускія ўлады абвінавацілі ягоную каманду ў падрыхтоўцы тэрарыстаў і антыдзяржаўнай замове. Так яны інтэрпрытавалі навучаньне КНГ АБСЭ унутраных назіральнікаў за выбарамі. Ханс Георг Вік лічыць, што не варта драматызаваць падзеі. Ён ня лічыць сябе ворагам беларускага рэжыму: "Мы ўсяго толькі займаемся працэсам дэмакратызацыі грамадзтва, у чым, прынамсі, прымае ўдзел і сама ўлада. Калі ў мінулую восень назіральнікі адсьлежвалі ход парлямэнцкіх выбараў, супраць была як раз апазыцыя, якая гэтыя выбары байкатавала. Таму будзе няправільна казаць, што нібыта мы працуем на апазыцыю. Грамадзтву проста неабходна ведаць, як праводзяцца дэмакратычныя пераўтварэньні".

Пасьля, у кастрычніку мінулага года, быў выкрыты падман з боку ўладаў. Многім апанентам рэжыму адмовілі ў рэгістрацыі. Непасрэдна ў дзень выбараў была праведзена падтасоўка явачнай статыстыкі ў тых акругах, дзе яўка выбаршчыкаў была асабліва нізкай, што магло прывесьці да непрызнаньня галасаваньня.

Вік мяркуе, што ўлады баяцца такой рэакцыі ад унутраных назіральнікаў надалей: "Яны баяцца таго, што няўрадавыя арганізацыі аб`явяць сфабрыкаваную перамогу апазыцыйнага кандыдата яшчэ да таго, як будуць агучаны афіцыйныя вынікі. У такім выпадку народных хваляваньняў не пазьбегнуць".

Аднак сп.Вік верыць у магчымасьць радыкальнага зьмяненьня сытуацыі, якая склалася на дадзены момант. "Сытуацыя дастаткова тонкая, грамадзяне ўвесь час у страху. Каб гэта выправіць патрэбна трываньне і вынаходлівасьць", - мяркуе Вік.

У сваёй працы Ханс Георг далёка не навічок. Яшчэ ў 50-ых ён быў дыпляматам ФРГ у Савецкім Саюзе, а напрыканцы 70-ых вярнуўся ў Маскву ў якасьці пасла. Як сп.Вік сцвярджае, ён добра знаёмы з людзьмі і іхняй гісторыяй, а народ ведае яго. "Калі скончылася Другая сусветная вайна мне было сямнаццаць гадоў. Я памятаю, што такое жыцьцё пры аўтакратыі. Я разумею, што адчуваюць грамадзяне і што зусім ня кожны здольны стаць героем у такой сытуацыі. Таму я не патрабую ад людзей надзвычай шмат, але наадварот спрабую пераканаць іх паразважаць над тым, што яны робяць, і над тым, як ім дапускаць найменей памылак".

Нягледзячы на памяркоўную палітыку сп.Віка, місія АБСЭ на Беларусі трапіла ў няміласьць КДБ. "Яны набралі нашых афіцыйных заяваў і склалаі так званае "сакрэтнае дасье", - ускліквае Вік. Відавочна, усе гэтыя абвінавачваньні з боку КДБ яго мала хвалююць. Магчыма таму што ў васмідзесятых ён сам узначальваў службу зьнешняй палітыкі ФРГ. Дадзены факт КДБ выкарыстоўвае, каб скампраментаваць яго.

Тобіас Люнгвал,

Марыя Свэдэнберг

www.vitryssland.nu

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: