Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Павал Казлоўскі патрабуе ўзбудзіць справу супраць БТ 11:02, 29/05/2001
Генэрал Павал Казлоўскі зьвярнуўся з заяваю да пракурора горада Менску Н.Купрыянаву, у якія ён просіць узбудзіць крымінальныя справы адносна старшыні Белтэлерадыёкампаніі, вядучага праграмы "Рэзананс" Аляксандра Зімоўскага, а таксама аўтара цыклу "Тайныя спружыны палітыкі", кіраўніка рэдакцыі літаратурна-мастацкіх праграмаў БТ Юры Азаронка.
"1 красавіка гэтага года вядучы тэлепраграмы "Рэзананс" Зімоўскі з мэтаю застрашыць, распавёў тэлегледачам пра тое, што ў вёсцы Губічы Менскага раёну "згарэла дача Казлоўскага", -- распавёў Казлоўскі. "Хаця гэтае паведамленьне ілжыва, разам з тым яно ўтрымлівае пагрозу падпалу, выбуху ці іншых дзеяньняў, якія могуць стварыць небясьпечнасьць мне і маёй сям`і, і гэта трымае нас ў напружаньні".
А 19 траўня ў праграме "Тайные спружыны палітыкі" зноў прагучалі пагрозы ў маю адрэсу. На экране быў паказаны шэраг зьніклых вядомых людзей: Ю.Захаранкі, В.Ганчара, А.Красоўскага, Д.Завадзкага, які сканчваўся чорнай рамкаю з пытальнікам. Пасьля ў гэтую рамку быў уведзены мой партрэт. Такім чынам, аўтар відэёсюжэту ў адказ на пытаньне "Хто наступны?" згадаў мяне.
Гэтае дзеяньне нельга разглядаць інакш, як рэальную пагрозу майму жыцьцю". У дзеяньнях А.Зімоўскага і Ю.Азаронка Павал Казлоўскі ўгледзіў склад крымінальнага злачынства прадугледжаны арт. 290 КК РБ ("Пагроза ўчыненьня акта тэрарызму"). Што да віны Чыкіна, то яго Казлоўскі абвiнавачвае ў тым, што "ён садзейнічаў ажыцьцяўленьню Зімоўскім й Азаронкам пагрозы ўчыненьня акта тэрарызму і прадаставіў ім дзеля гэтай мэты тэлеканал, што зьяўляецца саўдзелам ва ўчыненьні злачынства".