Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
"Палата" зноў вяртаецца да даты выбараў прэзыдэнта 11:03, 29/05/2001
Савет "палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу" Беларусі разгледзіць 29 траўня на сваім паседжэньні праэкт пастановы ніжняй палаты аб прызначэнэні прэзыдэнцкіх выбараў. У адпаведнасьці з праэктам гэтага дакумэнту, падрыхтаваным спэцыяльна створанай дэпутацкай групай, якую ўзначаліў старшыня пастаяннай камісыі па пытаньнях дзяржаўнага будаўніцтва, мясцовага самакіраваньня і рэглямэнту Міхаіл Сасонка, прэзыдэнцкія выбары прапаноўваецца прызначыць на 9 верасьня. З гэтай датай пагадзіліся ў Адміністрацыі Прэзыдэнта і Цэнтрвыбаркаме.
Калі Савет палаты зацьвердзіць прапанаваны праэкт, то адпаведнае рашэньне ніжняя палата павінна прыняць не пазьней за 9 чэрвеня.
Пакуль, паводле інфармацыі БелаПАН, плянуецца, што гэтае пытаньне будзе разгледжана на пленарным паседжаньні Палаты прадстаўнікоў 7 чэрвеня.