Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 2930 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Адміністрацыі Прэзыдэнта нэрвова адрэагавалі на "ўцечку" інфармацыі ад групы "Y"
11:07, 29/05/2001

Адміністрацыя Лукашэнкі вельмі нэрвова адрэагавала на аналітычную запіску групы "Y", якая была абнародавана ўчора. Памочнік главы дзяржавы, намесьнік главы камісыі па міжнародным справам і сувязям з СНД ніжняй палаты "парлямэнту" Аляксандар Шпілеўскі заявіў у інтэрвію "Інтэрфаксу", што "ніякіх падобных сцэнараў на паседжаньнях у Адміністрацыі Прэзыдэнта не распрацоўваецца". Па ягоных словах, у Адміністрацыі "ідзе звычайны інструктаж, які зводзіцца да таго, што выбары мусяць прайсьці ў адпаведанасьці з выбарчым заканадаўствам".

Пры гэтым парлямэнтарый падкрэсьліў, што ў Адміністрацыі Прэзыдэнта працуюць "законапаслухмяныя грамадзяне Беларусі". На думку Шпілеўскага, "такога кшталту домыслы зьяўляюцца звычайнай піар-акцыяй, якая ўкладаецца ў схему дыскрэдытацыі ўлады і ейная мэта папярэдне стварыць грамадзкую думку аб нелігітымнасьці будучых выбараў".

Учора ад імя згаданай групы было распаўсюджана паведамленьне пра тое, што беларускія ўлады пачалі рэалізацыю "жорсткага сцэнару прэзыдэнцкіх выбараў". Сярод плянаваных у гэтым сцэнары захадаў называецца абвешчаньне Х.-Г.Віка пэрсонаю нон-грата, закрыцьцё шэрагу недзяржаўных мэдыяў, дыскрэдытацыя альтэрнатыўных А.Лукашэнку кандыдатаў у прэзыдэнты.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: