Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Тэракт на тэрыторыi амбасады Расеi
11:08, 31/05/2001

Учора ўначы на тэрыторыi амбасады Раасейскай Федэрацыi прагучаў адзiн цi два выбухi. Двое невядомых мыжчынаў перакiнулi праз плот гранату. Нiхто з супрацоўнiкаў амбасады не пацярпеў. Мiлiцыя не прызнае факта тэрарыстычнага акта, аднак ужо супрацоўнiкi МУС пачалi апытаньне сьведкаў, якiя прыжываюць ля амбасады.
Пакуль нельга ацанiць здарэньне з таго пункту гледжаньня, што гэта было - тэракт цi правакацыя. Ясна толькi, што дзеяньнi невядомых прымеркаваны да самiту СНД, якi адкрыўся сёньня ў Менску.
Нагадаем, што ўвесну 1997 года, падчас пiку iнтэграцыйных адносiнаў беларускiх i расейскiх уладаў тэрыторыя амбасады Расеi ў Беларусi падверглася абстрэлу з аўтамату.

Мiжнародны кардынатар Хартыi-97 Андрэй Саньнiкаў так пракаметаваў выбух, што прагрымеў на тэрыторыi расейскай амбасады:
Гэта адкрытая правакацыя ўладаў, якая можа паслужыць падставаю да ўзмацненьня рэпрэсыяў супраць апазыцыйных сiлаў. Гэта брудны перадвыбарчы трук, своеасаблiвае Лёзна-2.

Людмiла Гразнова - дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га склiканьня. "Гэта спосаб застрашэньня апазыцыi i магчыма развязваньня супраць яе жорсткiх рэпрэсыяў. Другое. Выбух гранатаў на тэрыторыi Расейскай амбасады гэта знак для Расеi. Мол,глядзiце, што робiцца супраць Расейскай амбасады. На гэта нiбы здольна толькi радыкальная беларуская апазыцыя. Я, Лукашэнка, яе стрымлiваю, дапамагайце мне. iнакш магчымы супраць Расеi iншыя больш сур`ёзныя дзеянь тут, на тэрыторыi Беларусi.
Лукашэнка нэрвуецца. Прыбягае да скрайнiх дзеяньняў. Разумее, што пад iм сыходзiць глеба пад нагамi.


 ПАЛIТЫКА 

Дзейны старшыня АБСЭ адмаўляецца прымаць прадстаўніка Менску
11:07, 31/05/2001

Міністар замежных справаў Румыніі Джоана, што старшынствуе ў АБСЭ, адмовіўся прыняць спэцыяльнага прадстаўніка МЗС Беларусі, амбасадара Беларусі ў Аўстрыі А.Гайсенка, якому было даручана перадаць Дзейнаму старшыні АБСЭ мемарандум беларускага МЗС і дакладную запіску старшыні КДБ Беларусі Леаніда Ерына пра нібыта незаконную дзейнасьць на тэрыторыі Беларусі кіраўніка КНГ АБСЭ Ханса-Георга Віка.

Фраймут Дуве принимает белорусских журналистов
11:06, 31/05/2001

Во время встречи с представителями белорусских СМИ, приехавшими в Вену для участия в Гражданском форуме под эгидой ОБСЕ, уполномоченный ОБСЕ по вопросам свободы прессы Фраймут Дуве заявил, что из-за приближающихся президентских выборов ОБСЕ уделяет Беларуси особое нимание. О трудностях, которые возникли у Фраймута Дуве и его секретаря Дианы Мокси с приездом в Минск, по словам Дуве, обязательно будет проинформирован генеральный секретарь ООН.

США осуждают преследование властями Ханса-Георга Вика
11:05, 31/05/2001

Джосия Розенблатт, поверенный в делах США при Постоянном Совете ОБСЕ в Вене, выступил 24 мая с заявлением, в котором осудил непрекращающиеся нападки со стороны официального Минска на главу КНГ ОБСЕ в Беларуси Ханса-Георга Вика. Далее мы предлагаем вашему вниманию полный текст документа:

Пуцін не жадае сустракацца з Лукашэнкам
11:04, 31/05/2001

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін не мае намеру сустракацца з Аляксандрам Лукашэнкам на саміце глаў краінаў-удзельніцаў СНД. Ягонае імя Пуцін выкрэсьліў са сьпісаў кіраўнікоў краінаў СНД, зь якімі расейскі прэзыдэнт мае намер сустрэцца на саміце ў Менску. Пра гэта прэсаваму цэнтру Харытіі-97 стала вядома з дасьведчаных крыніцаў, блізкіх да колаў Міністэрства замежных справаў Беларусі. Тыя самыя крыніцы паведамляюць, што на дадзены момант МЗС Беларусі абавязана ў эстранным парадку "арганізаваць" усё ж такі сустрэчу Лукашэнкі з Пуціным. Нагадаем, што паводле графіка, складзенага арганізатарамі саміту, сустрэча Аляксандра Лукашэнкі й Уладзімера Пуціна павінна адбыцца сёньня ў вечары.

Сёньня ў Менску будуць зьбірацца кіраўнікі краінаў СНД
11:03, 31/05/2001, НТВ.ру

Сёньня й заўтра палітычнае жыцьцё ў Менску будзе дастаткова напружаным: на гэтыя дні сталіца Беларусі стане галоўным горадам у Саюзе незалежных дзяржаваў. Тое, што ў садружнасьці ня ўсё спакойна, ужо не раз дэкляравалася на ўсіх апошніх міжурадавых сустрэчах СНД. Канфлікты ў Нагорным Карабаху й Грузыі, Чачня, супрацьстаяньне ўладаў і апазыцыі на Ўкраіне і ў Беларусі - усё гэта актуальна. Так ці інакш закранае інтарэсы абсалютнай большасьці краінаў садружнасьці.

Украінцы спрабавалі пікетаваць беларускую амабасаду ў Кіеве
11:02, 31/05/2001

У рамках акцыі Аб`яднанай грамадзянскай партыі "Хочам ведаць праўду" моладзевыя арганізатары Ўкраіны паспрабавалі пікетаваць беларускую амбасаду ў Кіеве. Ініцыятарам пікету была моладзевая арганізацыя "Нашае пакаленьне", якую падтрымалі партыі "Рэформа і парадак", "Новая палітыка", цэлы шэраг усеўкраінскіх і кіеўскіх арганізацыяў.

Зьнешняя запазычанасьць Беларусі - 768 мільёнаў даляраў
11:01, 31/05/2001

Сума зьнешняй запазычанасьці Беларусі на 1 траўня склала 768 мільёнаў даляраў. Прыкладна палова сумы - 366 мільёнаў даляраў - прыпадае на дзяржаўныя пазыкі, а 402 мільёны рублёў - на крэдыты, выданыя суб`ектам гаспадараньня пад дзяржаўныя гарантыі. Пратэрмінованую пазыку Беларусь мае толькі перад Расеяй і Японіяй. у прыавтнасьці, Японіі беларусь вінна 21 мільён даляраў па крэдыту, атрыманаму менскім заводам халадзільнікаў - аб`яднаньнем "Атлант".

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: