Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Украінцы спрабавалі пікетаваць беларускую амабасаду ў Кіеве 11:02, 31/05/2001
У рамках акцыі Аб`яднанай грамадзянскай партыі "Хочам ведаць праўду" моладзевыя арганізатары Ўкраіны паспрабавалі пікетаваць беларускую амбасаду ў Кіеве. Ініцыятарам пікету была моладзевая арганізацыя "Нашае пакаленьне", якую падтрымалі партыі "Рэформа і парадак", "Новая палітыка", цэлы шэраг усеўкраінскіх і кіеўскіх арганізацыяў.
Каля амбасады пікетчыкаў сустрэла міліцыяй ахова амбасады. Блізка падыйсьці да амбасады ім ня далі і нічым не аргументавалі сваю пазыцыю. Як толькі супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў пабачылі, што ў руках у людзей беларускі й украінскі сьцяг, - адразу ж выйшла ачапленьне і адсунула пікетчыкаў ад будынку беларускай амбасады.
Калі ж прадстаўнікі ўкраінскіх арганізацыяў папарасілі хаця б перадаць пасланьне, у будынку амбасады пусьцілі толькі б аднаго чалавека - дэпутата Кіеўскага гарсавету. Але ў амбасадзе адмовіліся браць пасланьне, ніян не патлумачыўшы, і параілі перадаць яно ў МЗС. Пікетчыкі так і зрабілі. На наступным тыдні яны маюць намер даведацца, ці перадалі іх пасланьне беларускім уладам.