Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзейны старшыня АБСЭ адмаўляецца прымаць прадстаўніка Менску 11:07, 31/05/2001
Міністар замежных справаў Румыніі Джоана, што старшынствуе ў АБСЭ, адмовіўся прыняць спэцыяльнага прадстаўніка МЗС Беларусі, амбасадара Беларусі ў Аўстрыі А.Гайсенка, якому было даручана перадаць Дзейнаму старшыні АБСЭ мемарандум беларускага МЗС і дакладную запіску старшыні КДБ Беларусі Леаніда Ерына пра нібыта незаконную дзейнасьць на тэрыторыі Беларусі кіраўніка КНГ АБСЭ Ханса-Георга Віка.
У мінулы чацьвер міністар замежных справаў Беларусі Хвастоў пасьпяшаўся адрапатаваць "палатачнікам" пра тое, што ён запэўніў міністра замежных справаў Румыніі прыняць ягонага прадстаўніка. Гэта выклікала рэзкую негатыўную рэакцыю. Старшыню АБСЭ, паколькі папярэднімі ўмовамі сустрэчы былі спыненьне публічнага цкаваньня кіраўніка КНГ АБСЭ, а таксама прыезд Джоны ў Менск на гэтым тыдні й ягоная сустрэча з Лукашэнкам. Гэтыя ўмовы выкананы не былі, больш за тое, Хвастоў у сваім выступе ў "палаце" зноў паўтарыў абвінавачваньні ў адрэс Віка. Даведаўшыся пра тое, міністар замежных справаў Румыніі адмяніў сустрэчы з Гасенкам.