Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Дачка Анатоля Красоўскага патрабуе ад Лукашэнкі адказу
11:16, 06/06/2001

"Чалавек, які называе сябе прэзыдээнтам Рэспублікі Беларусь. Я зьвяртаюся да вас. Вам спатрэбілася яшчэ 5 гадоў прэзыдэнцтва. Яшчэ 5 гадоў адказнасьці за лёс нацыі. Гэта вельмі шмат. Перад тым, як адхапіць чарговы тэрмін улады, дайце адказ на ўжо зададзеныя пытаньні. Дзе Юры Захаранка, Віктар Ганчар, Зьміцер Звадзкі? Дзе мой бацька, Анатоль Красоўскі?", гэтыя поўныя адчаю, болю і гневу пытаньні задае ў лісьце да Аляксандра Лукашэнкі дачка бясьсьледна зьніклага два гады таму бізнэсмэна Анатоля Красоўскага Валерыя Красоўская.

 ПАЛIТЫКА 

Міжнародная арганізацыя працы разглядае "беларускае пытаньне"
11:15, 06/06/2001

У Жэневе пачалася чарговая сэсія Міжнароднай арганізацыі працы. Повадам для ўключэньня пытаньня аб захаваньні правоў прфсаюзаў у Беларусі ў павестку канферэнцыі стала скарга, накіраваная ў МАП больш за год таму ў сувязі з умяшальніцтвам дзяржавы ў дзейнасьць прафсаюзаў, абмежаваньнем права працоўных на забастоўку, вялікай складанасьцю працэдуры рэгістрацыі прафсаюзаў і іншымі праблемамі прафсаюзнага руху.

Прадпрымальнкі пагражаюць баставаць да таго часу, пакуль ня выберуць новага прэзыдэнта
11:14, 06/06/2001, www.praca.by

Прадпрымальніцкія прафсаюзы Менскай вобласьці накіравалі заяву да старшыні Менскага аблсавету да 20 чэрвеня перагледзіць стаўкі падаткаабкладаньня. У супраціўным выпадку, яны гатовыя з 1 ліпеня пачаць забастоўку, якая можа працягнуцца амаль да прэзыдэнцкіх выбараў.

Правал праграмы "Саюзны тэлевізар" прывёў да масавага звальненьня працоўных
11:13, 06/06/2001

На Віцебскім прадпрыемстве па выпуску тэлевізараў "Віцязь" пачаліся масавыя скарачэньні, перадае "Радыё Свабода". Кампанія закранае больш за 400 работнікаў, паведаміў старшыня прафкаму Васіль Штэфарук. Па словах намесьніка генэральнага дырэктара "Віцязя" Мікалая Шлюпакова, скарачэньне колькасьці йшло і будзе працягвацца. Яно зьвязана з тым, што на прадпрыемстве ўведзены жорсткі рэжым эканоміі па ўсіх накірунках, паколькі завод мае востры дэфіцыт зваротных сродкаў.

Медыкаў зноў падманулі
11:12, 06/06/2001, www.praca.by

Як вядома пасьля красавіцкага павышэньня мінімальнай аплаты работнікі аховы здароўя пазбавіліся дабавак да заробку за катэгорыю, якую раней мелі. Глава дзяржавы як заўсёды паабяцаў аднавіць надбаўкі. І "аднавіў".

"Зубр" патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу супраць судзьдзі
11:11, 06/06/2001

Актывіст моладзевага руху "Зубр", 19-гадовы студэнт Цімафей Дранчук накіраваў на імя Генэральнага пракурора Беларусі заяву з патрабаваньнем узбудзіць крымінальную справу ў дачыненьні да судьдзі суда Цэнтральнага раёну Менску Натальлі Вайцэховіч. Падставаю для гэтага, як адзначаецца ў заяве, павінна паслужыць тое, што 25 траўня, пры адсутнасьці абвінавачваемага Дранчука, судзьдзя Вайцэховіч вынесла пастанову аб ягоным адміністрацыйным арышце на 15 сутак за ўдзел у несанкцыяніраваным шэсьці ў Дзень Волі (25 сакавіка).

Пракуратура патрабуе павелічэньня тэрміну арышта
11:10, 06/06/2001

Смаргонская раённая пракуратура (Гарадзенская вобласьць) патрабуе павялічыць тэрмін арышту, вынесены актывісту Кансэрватыўна-хрысціянскай партыі - БНФ Віктару Тураўцу 22 траўня гэтага года. У гэты дзень Туравец быў асуджаны на трое сутак адміністрацыйнага арышту за арганізацыю акцыі 13 траўня, ў Дзень дзяржаўнага герба і дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь.

Партыі каардынуюць сваю дзейнасьць
11:09, 06/06/2001

У Менску прайшла першая прэсавая канферэнцыя Міжпартыйнага цэнтру па вылучэньню прадстаўнікоў у склад выбарчых камісыяў. Удзельнікамі прэсавай канферэнцыі было заяўлена што ўпершыню ў беларускай гісторыі большасьць партыяў (10 з 18, якія ўжо існуюць) аб`ядналі свае намаганьні дзеля рэалізацыі права беларускага народа на дэмакратычныя, справядлівыя, празрыстыя выбары прэзыдэнта. Адзіны механізм гэтага, на іх думку, -- уваходжаньне прадстаўнікоў палітычных партыяў у склад выбарчых камісыяў усіх узроўняў.

Аб`явіўся дванаццаты прэтэндэнт на пост прэзыдэнта Беларусі
11:08, 06/06/2001

Лідэр "Працоўнай самапомачы" Сяргей Антончык афіцыйна заявіў пра свой намер балатавацца на пост прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Гэтую ініцыятыву С.Антончык патлумачыў неабходнасьцю зьмены палітычнага курса краіны і сваёй слабай верай у перамогу на выбарах прадстаўнікоў дэмакратычнай "пяцёркі". Адзін з лёзунгаў ноага прэтэндэнта - адмаўленьне ад інтэграцыі з Расеяй. У выпадку перамогі Сяргей Антончык паабяцаў дэнансаваць Дамову аб стварэньні "саюзнай дзяржавы", а таксама вынікі рэферэндуму, праведзенага Аляксандрам Лукашэнкам.

Квасьнеўскі: нельга сядзець на трубе, як сабака на сене
11:07, 06/06/2001

Прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі 4 траўня на прэсавай канферэнцыі ў Днепрапятроўску заявіў, што рашэньне аб будаўніцтве газароваду ў абход Украіны праз тэрыторыю Беларусі й Польшчы ў Заходнюю Эўропу пакуль не прынята. Аляксандар Квасьнеўскі лічыць, што пры будаўніцтве газапроваду неабходна шукаць шляхі, у якіх былі б зацікаўленыя ўсе. Па ягоных словах, нельга ў ХХІ стагодзьдзі "эканамічныя пытаньні выкарыстоўваць у якасьці палітычнай зброі".

Беларуская міліцыя выступае ў якасьці цэнзара
11:06, 06/06/2001

Міліцыя менскага метрапалітэну абвінаваціла актывістаў моладзевага руху ЗУБР, што распаўсюджае спэцвыпускі "Нашай свабоды", у парушэньні артыкулу 172 ч.3 КаАП РБ "распаўсюд друкаваных выданьняў, вырабленых з парушэньнем усталяванага парадку і адсутнасьцю дадзеных, зьмест якіх накіраваны на шкоду дзяржаўнаму й грамадзкаму парадку". Такім чынам, супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў парушылі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і Закон аб друку РБ.

"Завочны" прысуд і 16 гадзінаў утрыманьня пад вартай за "антысанітарыю"
11:05, 06/06/2001

Супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў з зайдроснай нязьменнасьцю працягваюць парушаць закон. На гэты раз Партызанскі РАУС Менску больш за 16 гадзінаў трымаў за кратамі актывістаў руху ЗУБР Аляксея Шыдлоўскага, Цімафея Друнчука, Ігара Сюльда і Ірыну Толсьцік. Больш за тое, міліцыя мела намер кінуць у турму на 15 сутак Цімафея Дранчука. Які нечакана апынуўся асуджаным, прычым у ягоную адсутнасьць, судом Цэнтральнага раёну Менску за ўдзел у акцыі апазыцыі ў Дзень Волі 25 сакавіка.

Беларускі "аблом" у Коста-Рыцы
11:04, 06/06/2001

Намаганьні афіцыйнай беларускай дэлегацыі Міністэрства замежных справаў атрымаць прэстыжнае месца непастаяннага члена ў Савеце бясьпекі ААН маюць няўдачу за няўдачай. У чарговы раз такая спроба была прадпрынята міністрам замежных справаў Хвастовым у Сан-Хаосе, дзе праходзіць Генэральная Асамблея Арганізацыі Амэрыканскіх Дзяржаваў (ААД). Аднак у Коста-Рыцы правалілася не толькі пятая спроба выбіцца ў Савет Бясьпекі ААН, там нават не ўдалося атрымаць статус назіральніка ў ААД.

У Беларусі арыштаваны экс-старшыня Саюзу палякаў
11:03, 06/06/2001

На трое сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце асуджаны жыхар Гародні, былы старшыня Саюзу палякаў Беларусі Тадэвуш Гавін. 4 чэрвеня Тадэвуш Гавін прыняў удзел у пікеце "Мы хочам ведаць праўду", арганізаваны гарадзенскай філіяй "Моладзь АГП" для прыцягненьня ўвагі грамадзкасьці да зьнікненьня ў Беларусі вядомых людзей.

На тэрыторыю расейскай амбасады былі кінуты дзьве гранаты
11:02, 06/06/2001

Падчас правядзеньня аператыўна-сьледчых мерапрыемстваў на месцы выбуху, што адбыўся ўначы з 30 на 31 сакавіка на тэрыторыі расейскай амбасады ў Менску, высьветлена, што на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва былі кінутыя дзьве гранаты РДГ-5, пра гэта БелаПАН паведамілі ва Ўпраўленьні інфармацыі й грамадзкіх сувязяў МУС.

Лукашэнка: Масква ігнаруе інтарэсы Беларусі
11:01, 06/06/2001, Lenta.ru

Аляксандар Лукашэнка падверг крытыцы дзеяньні расейскай амбасады, якія, на ягоную думку, вядуць да зрыву саюзных эканамічных праграмаў, перадае "Інтэрфакс".

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: