Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На тэрыторыю расейскай амбасады былі кінуты дзьве гранаты 11:02, 06/06/2001
Падчас правядзеньня аператыўна-сьледчых мерапрыемстваў на месцы выбуху, што адбыўся ўначы з 30 на 31 сакавіка на тэрыторыі расейскай амбасады ў Менску, высьветлена, што на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва былі кінутыя дзьве гранаты РДГ-5, пра гэта БелаПАН паведамілі ва Ўпраўленьні інфармацыі й грамадзкіх сувязяў МУС.
Экспэрты-крыміналісты правялі шэраг спэцыяльных дасьледваньняў у тым ліку одаралгічную экспертызу (выяўленьне выбухных рэчываў па паху службова-вышукнымі сабакамі). Падчас правядзеньня аператыўна-сьледчых мерапрыемстваў на месцы здарэньня знойдзены асколкі й дужкі двух гранатаў РДГ-5.
Згодна дадзеным МУС, супрацоўнікамі Сьледчага камітэту па Цэнтральным раёне Менску ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 339 ч.3 крымінальнага кодэксу Беларусі - хуліганства, учыненае з прымяненьнем зброі ці іншых рэчаў, выкарыстаных у якасьці зброі. Згона з адной версыяй, злачынцаў было двое. Сьледзтва працягваецца.