Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



"Завочны" прысуд і 16 гадзінаў утрыманьня пад вартай за "антысанітарыю"
11:05, 06/06/2001

Супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў з зайдроснай нязьменнасьцю працягваюць парушаць закон. На гэты раз Партызанскі РАУС Менску больш за 16 гадзінаў трымаў за кратамі актывістаў руху ЗУБР Аляксея Шыдлоўскага, Цімафея Друнчука, Ігара Сюльда і Ірыну Толсьцік. Больш за тое, міліцыя мела намер кінуць у турму на 15 сутак Цімафея Дранчука. Які нечакана апынуўся асуджаным, прычым у ягоную адсутнасьць, судом Цэнтральнага раёну Менску за ўдзел у акцыі апазыцыі ў Дзень Волі 25 сакавіка.

Аляксей Шыдлоўскі, Цімафей Дранчук, Ігар Сюльд і Ірына Толсьцік былі затрыманыя супрацоўнікамі Партызанскага РАУС уначы з 31 траўня на 1 чэрвеня за распаўсюд налепак ЗУБРА з агульным дэвізам "Час выбіраць!" Каля гадзіны ночы "зубры" былі дастаўленыя ў РАУС Партызанскага раёну, дзе іх зьмесьцілі ў камеру, у якой ім прыйшлося правесьці ноч на цэментовых лавах гэтай установы. Трэба зазначыць, што ўвесь гэты час супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў хавалі ад журналістаў месцазнаходжаньне "зуброў", адмаўляючы, што маладыя людзі знаходзяцца ў іх пад вартай. Толькі к 10 гадзінам раніцы наступнага дня ўдалося высьветліць, што Шыдлоўскі, Дранчук і Тоўсьцік вось ужо 10 гадзінаў знаходзяцца ў РАУС.

Удалося таксама высьветліць, што адзін з затрыманых Цімафей Дранчук, адразу з Пратызанскага РАУС павінен накіравацца ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на Акрэсьціна. Аказваецца, 11 красавіка гэтага года над ім адбыўся суд за ўдзел у акцыі апазыцыі ў Дзень Волі, і судзьдзя Цэнтральнага суда Менску пастанавіла пакараць Дранчука за парушэньне артыкулу 167 ч.2 (арганізацыя акцыяў несанксыянаваных уладамі) адміністратыўным арыштам на 15 сутак. Прычым падсудны не прысутнічаў ні пры разьбіральніцтве ягонай справы, ні пры вынясеньні прысуду, бо не зьявіўся на суд па прычыне хваробы.

Такія нахабныя паводзіны судовага воргану арганічна супалi з жаданьнем міліцыі запраторыць затрыманых "зуброў" за краты. Цімафея Дранчука павезьлі з Партызанскага РАУС на Акрэсьціна. Але ў незаконна асуджанага хлопца выявіліся пашкоджаньні чэрапнай каробкі ў выніку траўмы, нанесенай за дзень за затрыманьня. У РАУС, дзе без ежы прашлося правесьці ажно 16 гадзінаў, Дранчук адчуваў сябе настолькі блага, што міліцыянты вымушаны былi адвезьці яго ў 3-ю паліклініку Менску, дзе медыкі ўстанавілі, што Дранчук мае неабходнасьць у амбулаторным лячэньні. Цімафей Дранчук быў адпушчаны і папярэджаны, што як толькі ён паправіцца, яго чакаюць турэмныя нары.

Аляксей Шыдлоўскі, Ірына Толсьцік і Ігар Сюльд былі адпушчаны толькі к 16.00 1 чэрвеня. На іх былі складзеныя пратаколы за парушэньне артукулу 143 КаАП (антысанітарыя), якая і стала падцьверджаньнем супрацьзаконнасьці дзеяньняў міліцыі. Гэты артукул КаАП наогул не прадугледжвае ўтрыманьня пад вартаю.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: