Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Квасьнеўскі: нельга сядзець на трубе, як сабака на сене 11:07, 06/06/2001
Прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі 4 траўня на прэсавай канферэнцыі ў Днепрапятроўску заявіў, што рашэньне аб будаўніцтве газароваду ў абход Украіны праз тэрыторыю Беларусі й Польшчы ў Заходнюю Эўропу пакуль не прынята. Аляксандар Квасьнеўскі лічыць, што пры будаўніцтве газапроваду неабходна шукаць шляхі, у якіх былі б зацікаўленыя ўсе. Па ягоных словах, нельга ў ХХІ стагодзьдзі "эканамічныя пытаньні выкарыстоўваць у якасьці палітычнай зброі".
У сваю чаргу Кучма, сказаў, што сёньня трэба "лічыцца з рэаліямі - нельга давіць на партнэраў і сядзець на трубе, як сабака на сене, бо Ўкраіне гэта будзе ня выгадна". Па словах Кучмы, неабходна аб`яднаць намаганьні і Расеі, І Ўкраіны, каб мадэрнізаваць газатранспартную сыстэму абодвух краінаў.