Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
7 ліпеня споўніцца год, як пры нявысьветленых абставінах зьнік наш калега Зьміцер Завадзкі. Беларускія журналісты хочуць ведаць, КУДЫ ЗЬНІК ЗАВАДЗКІ, ДЗЕ ЁН І ШТО ЗЬ ІМ? 7 чэрвеня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" распачынае акцыю, у межах якой мы будзем праз публікацыі ў газэтах нагадваць уладам пра нашага калегу. У межах акцыі БАЖ будуць таксама арганізаваныя прэсавыя канферэнцыі, пройдуць пікеты. Мы будзем зьбіраць сродкі для сям`і Зьміцера Завадзкага, якая пасьля зьнікненьня Зьміцера мае далёка ня добрае матэрыяльнае становішча.
Актывісты руху ЗУБР атрымалі адказ на патрабааньне прыняць меры па паляпшэньню працы транспарту ў горадзе. Нагадаем, што актывісты руху ЗУБР сабралі некалькі тысячаў подпісаў мінакоў, незадаволеных працай гарадзкога транспарту, а таксама паспісвалі дарогі патрабаваньнямі адрамантаваць іх.
Сьледам за гарадамі Амстэрдамам, Брусэлям, Кіевам, Масквой да акцыі "Хочам ведаць праўду", што праводзілася па ініцыятыве АГП, далучылася Варшава. На мінулым тыдні там адбылося пікетаваньне беларускай амбасады. Мэта акцыі - выказаць пратэст беларускім уладам ходам расьсьледаваньня крымінальных справаў, прыцягнуць увагу палякаў да праблемы зьнікненьня ў Рэспубліцы Беларусь вядомых палітыкаў Ю.Захаранкі, В.Ганчара, прадпрымальніка А.Красоўскага, журналіста З.Завадзкага.
Надзвычай пашанцавала некаторым гасьцям 18-ай сэсіі Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі й Расеі, якая праходзіла ў Гароді. Пакуль спікер расейскай думы Генадзь Селязнёў наведваў кантрольна-прапускны пункт "Брузгі", некалькі суправаджальнікаў пад кантролем супрацоўніка прэзыдэнцкай службы бясьпекі заняліся набыцьцём у краме "Дзьюці фры" танных спіртусовых напояў (у асноўным вытворчасьці краінаў Заходнай Эўропы).
Гомельскія зубры апошнім часам выкарыстоўваюць тактыку лятучых пікетаў. Усе раздачы й пікеты зараз не маюць сталых месцаў. Актывісты руху праходзяць па шматлюдных месцах горада, у кожным зь якіх стаяць па некалькі хвілінаў. Гэта дазваляе не толькі ахапіць працай больш людзей, але і пазьбегнуць затрыманьняў. Акрамя таго, узмацняецца эфект ад самой акцыі. Маладыя людзі, які раптам зьяўляюцца як з-пад зямлі, выклікаюць захапленьне й павагу.
105 мільярдаў рублёў складаюць даўгі суб`ектаў гаспадараньня за жыльлёва-камунальныя паслугі, зь іх 57 мільярдаў лічацца за бюджэтнымі арганізацыямі. Летась страты прадпрыемстваў Мінжылкамгасу склалі 21 мільярд рублёў, а ў першым кварталі гэтага года -- 24 мільярды. У сваю чаргу, камунальнікі вінныя пастаўшчыкам энергарэсурсаў 105,5 мільярда рублёў. Такія зьвесткі прывёў міністр жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандр Мількота 6 чэрвеня на прэсавай канферэнцыі ў Менску.
Па стану на 1 траўня запазычанасьць суб`ектаў гаспадараньня перад бюджэтам перавышала 100 мільярдаў рублёў. Пра гэта 6 чэрвеня, паведаміў пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па бюджэту, фінансах і падатковай палітыцы паведаміў міністар фінансаў Мікалай Корбут. Палову гэтай сумы, паводле ягоных словаў, складаюць нядоімкі, звязаныя з падатковымі адтэрміноўкамі, што прадастаўляюцца прамысловым прадпрыемствам (каля 44 мільярдаў) і іншымі відамі дзяржаўных ільготаў (каля 6 мільярдаў).
З пачатку чэрвеня аршанскае дзяржаўнае прадпрыемства "Лёс" працуе з загрузкай не больш чым 50 адсоткаў ад нарматыўнага працоўнага часу. На працягу першых двух тыдняў чэрвеня будзе працаваць адна палова з амаль 3.000 работнікаў прадпрыемства, а наступныя два тыдня -- другая палова. Работнікі пайшлі ў вымушаны двухтыднёвы адпачынак па фармулёўцы "ў сувязі з прастоем" і, значыць, адпачынак ім будзе аплачаны ў памеры дзьвюх трэцяў тарыфнай стаўкі.
"Працаўнікі вёскі чакаюць ад нас абароны сваіх інтарэсаў", -- так сфармуляваў галоўную задачу беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу -- найбуйнога прафсаюза краіны - яго старшыня Аляксандр Ярашук на прэсавай канферэнцыі, якая прайшла 6 чэрвеня ў Менску.
Часовыя абмежаваньні на праезд цяжкавагавых транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах уведзены на тэрыторыі ўсёй Беларусі. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэсавай службе Камітэту па аўтамабільных дарогах.
Як паказаў бактэрыяльны і хімічны аналіз пітной вады ў горадзе Барань Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці, пітной яе назваць нельга. Аналіз праводзіўся Аршанскім Гарадзкім цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі па дэпутацкім запыце Бараньскага гарсавета. Вада была ўзята з пяці артэзіянскіх сьвідравін і дванаццаці грамадзкіх калодзежаў Барані.
Суд Ленінскага раёну Менску, пасьля таго, як разгледзіў 6 чэрвеня адміністрацыйную справу ў дачыненьні да вядомага грамадзкага дзеяча й журналіста Валеры Шчукіна, пастанавіў падвергнуць яго адміністрацыйнаму арышту на 10 сутак. Шчукін быў абвінавачаны ў непадпарадкаваньні законнаму патрабаваньню супрацоўніка міліцыі (артыкул 166 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях Рэспублікі Беларусь) 18 траўня, падчас правядзеньня ў Менску, у Палацы Рэспубліцы, другога Усебеларускага народнага сходу.
"Пяцёрка" патэнцыяльных кандыдатаў у прэзыдэнты зьвярнулася з адкрытым лістом да Генэральнага пракурора Беларусі Віктара Шэймана. Сямён Домаш, Міхаіл Чыгір, Павал Казлоўскі, Уладзімер Ганчарык і Сяргей Калякін зьвяртаюць увагу кіраўніка беларускай пракуратуры на факты распаўсюджваньня ў інфармацыйна-аналітычных перадачах Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі "паклёпніцкіх выдумак і распальваньня нацыянальнай варожнасьці".
Актывісты руху супраціву ЗУБР раздавалі ў мінулы аўторак новы выпуск газэты "Наша свабода" у тэатры Віцебску, а маладым людзям дадаткова ўручалі газэту "Зубр" падчас паказу паліцэйскай камедыі "Фрэдзі". Гледачы не пратэстаалі супраць нечаканага дадатку да праграмы. Незадаволенымі засталіся толькі бабулі-вахцёркі.
Працэс над Юрасём Корбанам, Віктарам Шляхціным і Кастусём Смолікавым -- удзельнікамі пікету ў падтрымку палітзьняволеных лідэраў беларускай апазыцыі -- адбыўся 5 чэрвеня, у судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску. Акцыя пратэсту прайшла 5 красавіка 2001 года ля Амфітэатра, пачаўшыся а дванаццатай гадзіне. У гэты дзень Юрась Корбан -- выдавец, прыватны прадпрымальнік і кіраўнік грамадзкага аб`яднаньня "Цэнтар моладзевых ініцыятываў "Контур", Віктар Шляхцін -- лідэр "Маладога фронту" г.Віцебска і Кастусь Смолікаў -- выканаўчы дырэктар "Контура" выступілі супраць зьняволеньня вядомых лідэраў апазыцыі Вінцука Вячоркі і Алеся Бяляцкага, арыштаваных 25 сакавіка ў Менску за ўдзел у мітынзе, прымеркаванаму да Дня волі.
"Мы сябруем з Клімавым больш за 10 гадоў, ён шмат дапамагаў нам у свой час і сёньня, калі ён трапіў у бяду, мы лічым сваім абавязкам дапамагчы яму мы ", -- заявіў Радыё Свабода вядомы беларускі сьпявак Аляксандар Ціхановіч, які разам са савёй жонкай Ядзьвігай Паплаўскай далі дабрачынны канцэрт у менскай калёніі, дзе вось ужо чацьвёрты год знаходзіцца палітвязень Андрэй Клімаў.
У Берасьці зьявіліся першыя графіці на тэму маючых адбыцца ў верасьні прэзыдэнцкіх выбараў. У ноч з 29 на 30 траўня цэнтральныя вуліцы гораду: Машэрава, Пушкінская, Бульвар Шаўчэнкі былі скрозь распісаныя заклікам "Час выбіраць!". На працягу 30 траўня-1 чэрвеня ўлады замалёўвалі надпісы, але 2 і 3 чэрвеня надпісы зноў зьявіліся ня толькі на старых месцах, але й у іншых ажыўленых участках Берасьця: вул. Маскоўскай, Янкі Купалы, уздоўж чыгункі Брэст--Брэст-Паўднёвы. Таксама на вялізнай колькасьці будынкаў, прыпынкаў, нават на машынах можна пабачыць новыя налепкі руху ЗУБР.
Першы канал украiнскага тэлебачаньня паказаў фрагмент інтэрвію прэзыдэнта Леаніда Кучмы, якое ён даў у Менску беларускаму тэлебачаньню. Беларускія тэлегледачы гэты фрагмент не пабачылі. Бо Кучма заявіў, што Ўкраіна свой выбар ужо зрабіла. І гэты выбар - Эўразьвяз, а не Саюз Беларусі й Расеі.
Работнікі сыстэмы адукаці Пружанскага раёну Брэсцкай вобласьці зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі і "дэпутатам" нацыянальнага сходу у сувязі з сыстэматычнай затрымкаю выплаты заробку ў раёне. На звароты педагогаў у мясцовыя ворганы ўлады быў атрыманы адказ, што "паступленьні ў раёны недастатковыя для своечасовай выплаты заробку, і паляпшэньне эканамічнай сытуацыі ў раёне ў блізкі час не прадбачыцца".
"Інвестыцыі з боку заходніх дзяржаваў - гэта добра, але спадзявацца на іх і чакаць, што яны прыйдуць сумленна да нас, у нашу краіну і штурхнуць нашу эканоміку наперад - бесперспектыўна", -- заявіў Аляксандр Лукашэнка у сваім выступе 5 чэрвеня ў Гародне з пасланьнем Вышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы Парлямэнцкаму сходу Саюзу Беларусі й Расеі.
Бліжэйшым часам істотнае павышэньне тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва не плянуецца. Пра гэта паведаміў міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандар Мількота 6 чэрвеня на прэсавай канферэнцыі ў Менску. Выключэньнем зьяўляецца тарыф на ацяпленьне і гарачую воду, які, паводле інфармацыі міністра, у чэрвені павышаны ў 1,82 разы.
У Магілёўскай вобласьці 43,6% сем`яў зьяўляюцца малазабясьпечанымі. Гэтая лічба вышэй сярэдне рэспубліканскага ўзроўня на 4,7%. Гэта зьяўляецца яркім сьведчаньнем таго, што на Магілёўшчыне бедных сямей больш, чым у сярэднім па рэспубліцы.