Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У 1,82 разы ўзрос тарыф на гарачую ваду і ацяпленьне для насельніцтва 11:02, 07/06/2001
Бліжэйшым часам істотнае павышэньне тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва не плянуецца. Пра гэта паведаміў міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандар Мількота 6 чэрвеня на прэсавай канферэнцыі ў Менску. Выключэньнем зьяўляецца тарыф на ацяпленьне і гарачую воду, які, паводле інфармацыі міністра, у чэрвені павышаны ў 1,82 разы.
Паводле заявы Мількоты, у летні перыяд насельніцтва аплочвае 19 адсоткаў сабекошту жыльлёва-камунальных паслугаў, у зімовы -- 20 адсоткаў, а з улікам апошняга павелічэньня тарыфу на ацяпленьне й гарачую ваду гэты паказчык уздымаецца да 25-27 адсоткаў.