Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рэпрэсыі над віцебскімі актывістамі 11:08, 07/06/2001
Працэс над Юрасём Корбанам, Віктарам Шляхціным і Кастусём Смолікавым -- удзельнікамі пікету ў падтрымку палітзьняволеных лідэраў беларускай апазыцыі -- адбыўся 5 чэрвеня, у судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску. Акцыя пратэсту прайшла 5 красавіка 2001 года ля Амфітэатра, пачаўшыся а дванаццатай гадзіне. У гэты дзень Юрась Корбан -- выдавец, прыватны прадпрымальнік і кіраўнік грамадзкага аб`яднаньня "Цэнтар моладзевых ініцыятываў "Контур", Віктар Шляхцін -- лідэр "Маладога фронту" г.Віцебска і Кастусь Смолікаў -- выканаўчы дырэктар "Контура" выступілі супраць зьняволеньня вядомых лідэраў апазыцыі Вінцука Вячоркі і Алеся Бяляцкага, арыштаваных 25 сакавіка ў Менску за ўдзел у мітынзе, прымеркаванаму да Дня волі.
Віцебскія пікетчыкі праз 50 хвілін былі таксама затрыманы супрацоўнікамі праваахоўчых ворганаў. Як водзіцца ў такіх выпадках, былі складзены пратаколы. І вось, праз два месяцы пасьля акцыі пратэсту, ейных ўдзельнікаў выклікалі ў суд. У выніку Ю. Корбану, В. Шляхціну і К. Смолікаву вынесьлі "пакараньне" ў выглядзе папярэджаньня.
Чарговаму адміністрацыйнаму затрыманьню і дастаўленьню ў міліцыю 6 чэрвеня падверглася актывістка моладзевага крыла віцебскай арганізацыі Аб`яднанай грамадзянскай партыі Ірына Байдак. У момант яе затрыманьня, ля ўваходу ў будынак Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, пры ёй аказаліся ўлёткі, прысьвечаныя праблеме прымусовай працы.