Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



"Пяцёрка" супраць Беларускага тэлебачаньня
11:10, 07/06/2001

"Пяцёрка" патэнцыяльных кандыдатаў у прэзыдэнты зьвярнулася з адкрытым лістом да Генэральнага пракурора Беларусі Віктара Шэймана. Сямён Домаш, Міхаіл Чыгір, Павал Казлоўскі, Уладзімер Ганчарык і Сяргей Калякін зьвяртаюць увагу кіраўніка беларускай пракуратуры на факты распаўсюджваньня ў інфармацыйна-аналітычных перадачах Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі "паклёпніцкіх выдумак і распальваньня нацыянальнай варожнасьці".

"Апошнім часам, несумненна, у сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі, усё часьцей у інфармацыйна-аналітычных перадачах Беларускага тэлебачаньня выкарыстоўваюцца недапушчальныя з маральнага і прававога пунктаў гледжаньня брудныя прапагандысцкія тэхналёгіі, якія маюць за мэту прадставіць у загадзя памылковым, скажоным сьвятле нашу пазыцыю па прынцыповых грамадзка-палітычных, дзяржаўных пытаньнях, у тым ліку датычных нацыянальнай палітыкі, стаўленьня да Саюзу Беларусі й Раеійскай Федэрацыі", -- зазначаецца ў звароце "пяцёркі".

Прычым, як падкрэсьліваецца ў дакумэнце, "усё гэта падаецца з наўмысным нагнятаньнем істэрыі і страху, не можа быць кваліфікаванае іначай, як адкрытая правакацыя не толькі ў дачыненьне да нас асабіста, але і да ўсіх, хто мае іншыя погляды, якія не супадаюць з цяперашнім курсам кіраўніка дзяржавы".

У якасьці прыкладу ў лісьце прыводзіцца сюжэт, паказаны 3 чэрвеня ў праграме Беларускага тэлебачаньня "Рэзананс", у якой члены кандыдацкай "пяцёркі" былі прадстаўлены як русафобы, якія выступаюць супраць Саюзу Беларусі й Расіі.

Аўтары звароту расцэньваюць падобныя прыёмы, узятыя на ўзбраеньне дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй, як антыканстытуцыйныя, якія "па сутнасьці, садзейнічаюць распальваньню ў нашым грамадзтве нацыянальнай варожасьці".

"Пяцёрка" выказвае спадзяваньне, што Генэральны пракурор адрэагуе на гэтае пасланьне і прыме "належныя меры пракурорскага рэагаваньня".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: