Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Валеры Шчукін будзе арыштаваны на 10 сутак
11:11, 07/06/2001

Суд Ленінскага раёну Менску, пасьля таго, як разгледзіў 6 чэрвеня адміністрацыйную справу ў дачыненьні да вядомага грамадзкага дзеяча й журналіста Валеры Шчукіна, пастанавіў падвергнуць яго адміністрацыйнаму арышту на 10 сутак. Шчукін быў абвінавачаны ў непадпарадкаваньні законнаму патрабаваньню супрацоўніка міліцыі (артыкул 166 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях Рэспублікі Беларусь) 18 траўня, падчас правядзеньня ў Менску, у Палацы Рэспубліцы, другога Усебеларускага народнага сходу.

У гэты дзень каля 19 гадзінаў вечара, Шчукін знаходзіўся на праспэкце Францішка Скарыны, непадалёк ад Кастрычніцкай плошчы. Ён не выкрыкваў лёзунгаў, у руках не трымаў ніякіх плякатаў. Некалькі дзесяткаў супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным спрабавалі выдаліць з ходніка прысутных людзей, якія выказвалі пратэст дэлегатам форуму, якія раз`язджаліся з плошчы пасьля сходу. Шчукін запатрабаваў тлумачэньняў, за што і быў затрыманы.

У судзе былі дапытаныя 7 супрацоўнікаў міліцыі, паказаньні якіх адрозніваліся адно ад аднаго. Некаторыя заяўлялі, што Шчукін нецэнзурна лаяўся, хапаў іх за адзеньне, спрабаваў выскачыць на праязную частку і гэтай далей. Таму яны прынялі рашэньне яго затрымаць. Толькі адзін з супрацоўнікаў міліцыі сказаў, што загад затрымаць менавіта Шчукіна яны атрымалі па рацыі.

Сьведкі, заяўленыя Шчукіным, далі прама супрацьлеглыя паказаньні: ён знаходзіўся на мерапрыемстве як журналіст, а супрацоўнікі міліцыі ў цывільным не прадставіліся і пачалі літаральна выштурхоўваць людзей з ходніка да ўваходу ў метро.

Шчукін не прызнаў сваёй віны, заявіўшы, што закон прадпісвае выконваць толькі законныя патрабаваньні супрацоўнікаў міліцыі. У дадзеным выпадку сама міліцыя дзейнічала з грубым парушэньнем закону. Таму ў ягоных дзеяньнях не было складу правапарушэньня, і ён прасіў суд спыніць вытворчасьць па справе.

Аднак судзьдзя Аляксандр Шылько палічыў, што Валеры Шчукін парушыў закон і пастанавіў падвергнуць яго адміністрацыйнаму арышту на 10 сутак. Аднак сп.Шчукін не быў арыштаваны, бо ён прасіў суд адцягнуць на суткі тэрмін уступленьня пастановы ў сілу з прычыны цяжкае хваробы сваёй жонкі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: