Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На дарогах Беларусі ўведзены абмежаваньні на рух цяжкіх грузавікоў
11:13, 07/06/2001

Часовыя абмежаваньні на праезд цяжкавагавых транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах уведзены на тэрыторыі ўсёй Беларусі. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэсавай службе Камітэту па аўтамабільных дарогах.

Абмежаваньні будуць дзейнічаць да канца жніўня для транспартных сродкаў з нагрузкай на вось больш за 6 тонаў па аўтамабільных дарогах з асфальтабетонным пакрыцьцём. Рух дадзеных транспартных сродкаў забаронены ў дзённы час сутак з 10 да 22 гадзінаў пры тэмпературы паветра вышэй за 25 градусаў. Аднак рух згаданага аўтатранспарту дазволены ў начны час з 22 гадзінаў вечара да 10 гадзінаў раніцы.

Разам з тым, у камітэце паведамілі, што абмежаваньні не закрануць транспартныя сродкі, якія ажыцьцяўляюць перавозкі скорапсавальных грузаў і перавозкі, зьвязаныя з прадухіленьнем або ліквідацыяй надзвычайных сытуацыяў.

Па словах спэцыялістаў, абмежаваньні ўводзяцца ў сувязі з тым, што павелічэньне тэмпературы паветра ўлетку ў дзённы час да 25 градусаў і вышэй адмоўна адбіваецца на якасьці дарожных пакрыцьцяў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: