Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пазыкі прадпрыемстваў за жыльлёва - камунальныя паслугі - больш за100.000.000.000
11:17, 07/06/2001

105 мільярдаў рублёў складаюць даўгі суб`ектаў гаспадараньня за жыльлёва-камунальныя паслугі, зь іх 57 мільярдаў лічацца за бюджэтнымі арганізацыямі. Летась страты прадпрыемстваў Мінжылкамгасу склалі 21 мільярд рублёў, а ў першым кварталі гэтага года -- 24 мільярды. У сваю чаргу, камунальнікі вінныя пастаўшчыкам энергарэсурсаў 105,5 мільярда рублёў. Такія зьвесткі прывёў міністр жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандр Мількота 6 чэрвеня на прэсавай канферэнцыі ў Менску.

Да будучага ацяпляльнага сезона прадпрыемствы жыльлёва-камунальнай гаспадаркі павінны падрыхтаваць 1.690 кацельняў, звыш 1.500 цэнтральных цеплавых пунктаў, замяніць 123 кіламетры цеплатрасаў. З-за недахопу фінансаваньня толькі 16 кіламетраў старых труб будуць заменены гэтак званымі перадізаляванымі, якія маюць доўгі тэрмін службы, а цяпло па іх дастаўляецца практычна без стратаў. Да ацяпляльнага сезона павінна быць нарыхтавана 60 тысяч тон вугалю і 155 тысячаў тон топачнага мазуту.

Сёлета ў Беларусі павінна быць капітальна адрамантавана 460 тысячаў квадратных метраў жыльля. Між тым летась было адрамантавана ўсяго 324 тысячы квадратных метраў жыльля пры плане 400 тысяч, прычым палова адрамантаванага жыльля знаходзіцца ў Менску. Па словах міністра, уся праблема заключаецца ў фінансаваньні, якое павінна ажыцьцяўляцца з мясцовых бюджэтаў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: