Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новая дзірка на саюзнай мяжы 11:19, 07/06/2001, Ю.С.Ньюс
Надзвычай пашанцавала некаторым гасьцям 18-ай сэсіі Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі й Расеі, якая праходзіла ў Гароді. Пакуль спікер расейскай думы Генадзь Селязнёў наведваў кантрольна-прапускны пункт "Брузгі", некалькі суправаджальнікаў пад кантролем супрацоўніка прэзыдэнцкай службы бясьпекі заняліся набыцьцём у краме "Дзьюці фры" танных спіртусовых напояў (у асноўным вытворчасьці краінаў Заходнай Эўропы).
На мове юрыстаў гэта называецца выкарыстаньне службовага становішча для судзельніцтва масаваму парушэньню мытнага заканадаўства, бо крамы сыстэмы "Дзьюці фры" толькі для грамадзян, якія выязджаюць за мяжу, але ніяк не для экскурсантаў. Аднак чаго толькі не зробіш дзеля дарагіх гасьцей! Хаця па закону варта было б сабраць з "інтэграстаў" мытны падатак - бо яны паўвозілі на саюзную мытную прастору безакцызны алькаголь.