Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Барысаўскія ўлады адказваюць на патрабаваньні ЗУБРа 11:21, 07/06/2001, ЗУБР
Актывісты руху ЗУБР атрымалі адказ на патрабааньне прыняць меры па паляпшэньню працы транспарту ў горадзе. Нагадаем, што актывісты руху ЗУБР сабралі некалькі тысячаў подпісаў мінакоў, незадаволеных працай гарадзкога транспарту, а таксама паспісвалі дарогі патрабаваньнямі адрамантаваць іх.
Чыноўнікі адмовіліся прызнаваць існаваньне руху ЗУБР, матывуючы гэта адсутнасьцю рэгістрацыі, таму адказ прыйшоў на імя аднаго з актывістаў групы па збору подпісаў.
Намесьнік старшыні выканкаму І.Б. Зубовіч не палічыў тысячы подпісаў мінакоў дастаткова важкім аргумэнтам годным паўнавартага адказу. Гэты дакумант можна з упэўненасьцю назваць адпіскай. Чыноўнік проста апісвае рэальнае становішча рэчаў, якое інакш як катастрафічным назаць нельга. Так 22 гарадзкіх маршруты абслугоўвае ўсяго 78 аўтобусаў, 24 зь якіх самартызаваны цалкам. Якіх-небудзь запэўваньняў у тым, што становішча калі-небудзь зьменіцца да лепшага ў адказе не ўтрымліваеца.
Такім чынам, улады нават не адмаўляюць, што са сваімі абавязкамі яны не спраўляюцца. Напэўна, прыйшоў час выбіраць сабе новую ўладу.