Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Група функцыянэраў і актывістаў правячай у Эстоніі права-кансэрватыўнай партыіі "Саюз Айчыны" (Isamaaliit) вярнулася зь дзелавой паездкі па Беларусі. Эстонская партыйная дэлегацыя напрацягу 3 дзён знаходзілася ў Менску па запрашэньню адной зь беларускіх партыяў. Мэта візыту - аказаньне арганізацыйнай дапамогі беларускай апазыцыі ў падрыхтоўцы да прэзыдэнцкіх выбараў. "Сёньняшняя сытуацыя ў Беларусі шмат у чым падобна на эстонскія падзеі сярэдзіны 1980-х гадоў. Відавочна, што апошні ў Эўропе дыктатарскі рэжым доўга ня ўстоіць", -- адзначыў сакратар па зьнешніх сувязях "Саюза айчыны" Я.Рэйснэр.
Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджаньне Аб`яднанай грамадзянскай партыі за "неадпаведнасьць дзейнасьці АГП закону аб сходах , мітынгах, вулічных шэсьцях, дэманстрацыі й пікетаваньні". Пры чарговым парушэньні можа быць пастаўлена пытаньне аб ліквідацыі партыі.
Усё больш заблытанай выглядае гісторыя з былым старшынём КДБ Беларусі Ўладзімерам Мацквічам. Прызначаны беларускім паслом у Югаславію, Мацкевіч туды так і не паехаў. Паводле напаўафіцыйнай інфармацыі, зараз ён знаходзіцца ў доўгім "чарговым" адпачынку.
Аляксандар Лукашэнка 7 ліпеня 2001 года даў згоду на вызваленьне Ўладзімера Муляка ад пасады генэральнага дырэктара Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "вытворчае аб`яднаньне "Беларуснафта" згодна пададзенай заяве па сямейных абставінах, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.
У гаспадарчым судзе Менску скончыўся разгляд гаспадарчай спрэчкі паміж Камітэтам фінансавых расьсьледаваньняў Першамайскага раёну Менску й прыватным выдавецкім прадпрыемствам "Мэджык" на карысьць апошняга.
Народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік канцэртнага аркестру Рэспублікі Беларусь, член Савету Рэспублікі Міхаіл Фінберг накіраваў зыскавую заяву ў Суд Кастрычніцкага раёну г.Менску аб абароне гонару, годнасьці, дзелавой рэпутацыі, аб матэрыяльным пакрыцьці маральнай шкоды. На гэтыя дзеяньні маэстра падштурхнуў артыкул Зіміцера Падбярэзскага "Концерт для грудной жабы", у якім сам сп.Фінберг, на ягоную думку, прадстаўлены чалавекам, які хоча падмяць пад сябе ўсю эстрадна-канцэтную дзейнасьць у краіне.
Старшыня праўленьня РАТ "ЕЭС России" Анатоль Чубайс, які прыбыў у Менск на паседжаньне электраэнэргетычнага Савету СНД, сустрэнецца сёньня з Аляксандрам Лукашэнкам. Як паведамілі РІА "Новости" у прэсавай службе Чубайса, на сустрэчы мяркуецца абмеркаваць пытаньні, зьвязаныя з пастаўкамі расейскай электраэнэргіі ў Беларусь, а таксама ейным транзытам праз беларускія сеткі ў Польшчу.
Каля года работнікі пінскай трыкатажнай фабрыкі "Палесьсе" атрымоўваюць заробак уласнай прадукцыяй. На прадпрыемстве ёсьць два варыянты атрымаць заробленыя грошы: узяць заробак прадукцыяй ці чакаць пакупнікоў трыкатажных вырабаў у фірмовых крамах прадпрыемства. З выручаных ад гэтага продажу сродкаў выдаецца грашовы заробак. Але мадэлі, што вырабляюцца на "Палесьсі" даўно састарэлі, і набываюць іх рэдка. Вось і прыходзіцца работнікам, якія жадаюць атрымаць свае рублі, суткамі стаяць пад крамай у чарзе за імі.
З сёньняшняга дня пачалася выбарчая кампанія, якая пачынаецца з падачы заяваў для рэгістрацыі ініцыятыўных групаў па вылучэньню прэтэндэнтаў на пост главы дзяржавы. Сёньня ж адбудзецца паседжаньне Цэнтральнай выбарчай камісіі, дзе будуць зацьверджаны мерапрыемствы па арганізацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
З прычыны эканамічнае крызы ўсё больш беларускіх прадпрыемстваў мусяць скарачаць вытворчасьць. Учора на 3-дзённы працоўны тыдзень перайшоў менскі завод "Калібар". Сёньня пераходзіць на 4-дзённы працоўны тыдзень яшчэ адно буйное прадпрыемства - аб`яднаньне "БелВАР". Каля 3 000 ягоных работнікаў таксама сталіся ахвярай цяперашняй сацыяльна-эканамічнай палітыкі.
Раніцай 7 чэрвеня ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце падчас раздачы першага нумара зарэгістраванай Дзяржкамітэтам па друку "Студэнцкай газэты" былі затрыманыя чацьвёра актывістаў "Задзiночаньня беларускiх студэнтаў", паведамляе БелаПАН. У фае ўніверсітэта на іх раптоўна наляцелі два чалавекі ў цывільным. Пры гэтым адзін з маладых людзей - Андрэй Вітушка - упаў на шкляныя дзверы; у яго разбіта галава, асколкамі шкла парэзаны ногі, магчыма, зламаная рука.
Па запрашэньню Кансэрватыўнай партыі Вялікабрытаніі, прадстаўнікі Беларускага Народнага Фронту Аляксей Янукевіч і Андрэй Саротнік знаходзяцца ў Англіі для назіраньня за працэсам падрыхтоўкі й правядзеньня выбараў у Парлямэнт і мясцовыя саветы Вялікабрытаніі.
Расейскі фонд "Грамадзкая думка" правёў апытаньне гарадзкога й сельскага насельніцтва Расеі, мэтай якога стала высьвятленьне адносінаў расеянаў да Аляксандра Лукашэнкі. Былі апытаныя больш за 1500 рэспандэнтаў у 100 населеных пунктах, 44 вабласьцях, краёх і рэспубліках Расеі. 10% апытаных адносяцца да Лукашэнкі блага. Пра сваю абыякавасьць да яго заявілі 41% рэспандэнтаў. Асаблівай сымпатыяй А.Лукашэнка карыстаецца ў прыхільнікаў расейскага камуніста Г.Зюганава (56%) і сярод людзей старэй 50 гадоў (48%).
"Ці верыце Вы ў магчымасьць сярэдняга заробку к 2006 г. у пяць разоў у выпадку перавыбраньня А.Лукашэнкі прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь?" і "Ці хацелі б Вы, каб А.Лукашэнка быў прэзыдэнтам краіны яшчэ на адзін тэрмін?" - з такімі пытаньнямі да грамадзкіх лідэраў зьвярнуліся супрацоўнікі Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў падчас травеньскага апытаньня. На анкету адказалі 80 чалавек, прыкладна пароўну тых, хто прадстаўляе як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя арганізацыі.
Міністар замежных справаў Польшчы Ўладыслаў Барташэўскі ў сваёй справаздачы пра замежную палітыку на 2001 год заявіў, што Беларусь - гэта "цяжкі досьвед" польскай усходняй палітыкі. Паводле кіраўніка польскага дыпляматычнага ведамства, Беларусь - гэта "краіна ў сэрцы кантынента, якая пад уладаю Лукашэнкі закопвае сябе ў самаізаляцыю і дрэйфуе на палітычную перыферыю Эўропы".
Тэма надыходзячых прэзыдэнцкіх выбараў працягвае заставацца найбольш актуальнай сярод прадстаўнікоў усяго соцыуму краіны. Не застаецца абыякавым да гэтай палітычнай тэмы і "чалавек са зброяй". Аналітыкам, экспертам, паліттэхнолягам і экстрасэнсам ад улады застаецца гадаць, каму ваенныя аддадуць перавагу ўвосень. Хаця з пэўнай доляй упэўненасьці можна меркаваць, што зараз іхнія сымпатыі наўрадці зьвязаныя з імя сёньняшняга главы дзяржавы. Зьвязана гэта ў першую чаргу з дыяметральнмі ацэнкамі стану арміі афіцыяльнай уладаю і ейнымі апанентамі.