|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Армія пакрыўджаных папаўняецца ваеннымі 11:01, 08/06/2001, "День" Цікавы дакумэнт, які трапіў у распараджэньне "Дня". Яго прыпісваюць аналітычным структурам аднаго сілавога ведамства. У ім сёньняшняе становішча МА ніяк ня ўпісваецца ў вядомыя тэзы Аляксандра Лукашэнкі "белорусская армия самая боеспособная в мире" і "наши военные получают все необходимое от государства". У дакумэнце рэзумуецца, што "адной з асноўных прычынаў незадаволенасьці, што ўплываюць на маральна псыхалягічны клімат у войсках, зьяўляюцца праблемы матэрыяльна-тэхнічнага, медычнага й рэчывага забясьпячэньня войскаў". На думку аналітыкаў, гэта не прывядзе да масавага хваляваньня ў МА і, тым больш, да якіх-небудзь больш неардынарных працэсаў, але можа стварыць глебу для "перадумоваў для палітычнага супрацьстаяньня, курсу, што праводзіцца кіраўніцтвам Беларусі", і, як сьледзтва, садзейнічанне ўцягваньню ваеннаслужачых у апазыцыйныя рухі". Чым жа незадаволеныя афіцэры, прапаршчыкі й салдаты?". Напрыклад тым, што ў ВПС у 2000 годзе экіпажы баявых самалётаў, пры навукова-абаснаванай неабходнасці 60 гадзінаў, наляталі ўсяго каля 15. Аказваецца, 59 маладых беларускіх "сокалаў" маюць налёт усяго 5 гадзінаў, а 10 наогул не падымалася ў паветра! Нявыключана, што гэта садзейнічала зьніжэньню ўзроўня бясьпекі палётаў. Зрэшты, таму, што нашыя асы больш бачаць зямлю, чым неба, зьдзіўляцца не прыходзіцца. Калі давяраць аналітыкам, то толькі чвэрць самалётнага парку тэхнічна спраўная. Магчыма, незадаволенасьць у арміі зьвязана з тым, што па сваіх тэхнічных параметрах і часовых адрэзках каля 70% баявой тэхнікі маральна састарэла і патрабуе плянавай замены. Баявая падрыхтоўка ў войсках ажыцьцяўляецца ў рэжыме хранічнага дэфіцыту ПСМ і запасных частак. Масавы характар набываюць зрывы паставак у гарнізоны харчаваньня, медыкаментаў, адмовы дзяржпрадпрыемстваў прадастаўляць паслугі без перадаплаты й пагрозы прымяненьня штрафных контрмераў за несвоечасовыя разьлікі. Напрыклад, узімку наваполацкае ЖКГ адключала ваду і ацяпленьне ў памяшканьні соцкультбыту ваеннага гарадка "Баравуха". У Верхнядзьвінску газавікі адмяўляліся снабжаць газавымі балёнамі сем`і афіцэраў-памежнікаў. "Мозырэнэрга" перыядычна спыняе электразабеспячэньне інфраструктураў Гомельскага памежараду. У сувязі з перабоямі падачы гарачай вады і нізкай тэмпературай у кватэрах жыхары ваеннага гарадка ў Мар`інай Горцы плянавалі пачаць збор подпісаў на імя Лукашэнкі з просьбай аказаць дапамогу. Жыхары ваеннага гарадка Уручча, пасьля шматлікіх зваротаў у Слуцкі райвыканкам, Менскі аблвыканкам, Міністэрства абароны, Міністэрства камунальнай гаспадаркі і Адміністрацыю прэзыдэнта, вырашылі зьвярнуцца за дапамогай да незалежных СМІ. Полацкі мясакамбінат і хлебазавод перыядычна кажуць аб спыненьні паставак у вайсковыя часткі без перадаплаты. Ваенны шпіталь у Слуцку атрымаў у 2000 годзе ўсяго 15% ад агульнай колькасьці неабходных лекавых прэпаратаў. Па той самай прычыне ваеннаслужачыя, якія накіроўваюцца ў шпіталь Бабруйску, набываюць лекі за свой кошт. Дарэчы, праблемы з забесьпячэньнем медыкаментамі тлумачацца яшчэ і іхняй адсутнасьцю на складах захоўваньня недатыкальнага запасу. Па інфармацыі толькі на бабруйскім складзе "НЗ" нехапае 6 тысячаў ампул наркатычнага прэпарата. Як адзначаецца ў дакумэнце, незадаволенасьць ваеннаслужачых узроўнем заробку дасягнула крытычнай адметкі. Афіцэры й прапаршчыкі аб`екту ў забруджаным радыяцыяй Добрушскім раёне не атрымоўваюць даплатаў на харчаваньне і вымушаны выдзяляць на гэта грошы з малога сямейнага бюджэту. Рабочыя ваенна-будаўнічых арганізацыяў выказваюць масавую незадаволенасьць адносна таго, што іхнія аклады невымяральна малыя ў параўнаньні з акладамі калегаў з гармадзянскіх арганізацыяў (розьніца складае 35-45%). Найбольш істотныя абінавачваньні ваеннаслужачых у адрас уладаў зьвязаны з жыльлёвай праблемай. Як адзначаецца ў дакумэнце, "дадзеная сытуацыя негатыўна сказваецца на рэйтынгу А.Г.Лукашэнкі, фармуе ў ваеннаслужачых і членаў іхніх сем`яў недавер да ворганаў дзяржаўнай улады". Значная частка ваеннаслужачых -кантрактнікаў не мае намеру працягваць кантракты зь Мінабароны па прычыне адсутнасьці магчымасьцяў для атрыманьня катэраў. Прэзыдэнцкі дэкрэт №2 ад 18 студзеня (аб канфіскацыі кватэраў, у якіх раней пражывалі расейскія ваеннаслужачыя, і перадачы іх у распараджэньне МА Беларусі) лічаць спозьненым і папулісцкім. Вось на якім, відавочна няўдалым для сябе сацыяльным фоне Аляксандар Лукашэнка выйдзе на старт прэзыдэнцкіх выбараў. Вядома, як сьцьвярджжаюць аптымісты, штосьці яшчэ можна зрабіць для выпраўленьня сытуацыі. Але калі выкарыстоўваць будаўнічую тэрміналёгію, дадзены працэс будзе нагадаць касметычны рамонт аварыйнага памяшканьня. Наўрадаці ўдасца кандыдату ў прэзыдэнты грамадзяніну Лукашэнку запэўніць выбаршчыкаў у тым, што да негатыўных момантаў у арміі ён не мае ніякіх адносінаў, і паспрабаваць сьпісаць усе грахі сваёй ваеннай палітыцы на "таго хлопца". Тым больш што "стрэлачнік" у асобе генэрала Чумакова, быў раней за час звольнены са службы, а ягонага пераемніка Леаніда Мальцава наўрадці можна абінавачваць у развале Ўзброеных сілаў.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|