Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь для Польшчы - цяжкі досьвед 11:02, 08/06/2001, Ю.С.Ньюс
Міністар замежных справаў Польшчы Ўладыслаў Барташэўскі ў сваёй справаздачы пра замежную палітыку на 2001 год заявіў, што Беларусь - гэта "цяжкі досьвед" польскай усходняй палітыкі. Паводле кіраўніка польскага дыпляматычнага ведамства, Беларусь - гэта "краіна ў сэрцы кантынента, якая пад уладаю Лукашэнкі закопвае сябе ў самаізаляцыю і дрэйфуе на палітычную перыферыю Эўропы".
Тым ня менш, "мы застаемся перакананыя ў неабходнасьці працягваць актыўную палітыку ў дачыненьні як уладаў, гэтак і беларускага грамадзтва", -- заявіў пан Барташэўскі.
У той жа заяве міністар зазначыў, што ЗША зьяўляюцца адным з найбольш важных партнёраў Польшчы, а Варшава падтрымлівае "актыўную палітычную і вайсковую прысутнасьць" ЗША ў Эўропе.