Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
88 % грамадзкіх лідэраў супраць перавыбраньня Лукашэнкі 11:03, 08/06/2001
"Ці верыце Вы ў магчымасьць сярэдняга заробку к 2006 г. у пяць разоў у выпадку перавыбраньня А.Лукашэнкі прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь?" і "Ці хацелі б Вы, каб А.Лукашэнка быў прэзыдэнтам краіны яшчэ на адзін тэрмін?" - з такімі пытаньнямі да грамадзкіх лідэраў зьвярнуліся супрацоўнікі Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў падчас травеньскага апытаньня. На анкету адказалі 80 чалавек, прыкладна пароўну тых, хто прадстаўляе як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя арганізацыі.
Пераважная большасьць зь іх - 88 адсоткаў - заявілі, што не вераць у такую магчымасьць. Абяцаньням Аляксандра Лукашэнкі вераць толькі 8 адсоткаў апытаных грамадзкіх лідэраў і экспертаў. Астатнім цяжка было адказаць. На пытаньне "Ці хацелі б Вы, каб А.Лукашэнка быў прэзыдэнтам краіны яшчэ адзін тэрмін?" 88 адсоткаў адказалі адмоўна. 8 адсоткаў грамадзкай думкі і экспертаў жадаюць бачыць Лукашэнку на прэзыдэнцкім пасту яшчэ адзін тэрмін. Астатнім цяжка было адказаць.