Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 89 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Буйныя беларускія прадпрыемствы працуюць па 3-4 дні на тыдзень
11:07, 08/06/2001

З прычыны эканамічнае крызы ўсё больш беларускіх прадпрыемстваў мусяць скарачаць вытворчасьць. Учора на 3-дзённы працоўны тыдзень перайшоў менскі завод "Калібар". Сёньня пераходзіць на 4-дзённы працоўны тыдзень яшчэ адно буйное прадпрыемства - аб`яднаньне "БелВАР". Каля 3 000 ягоных работнікаў таксама сталіся ахвярай цяперашняй сацыяльна-эканамічнай палітыкі.

Як паведамляе Радыё Свабода, прадстаўнікі адміністрацыі неафіцыйна паведамілі рабочым "Калібру", што няма замоваў на іхную прадукцыю, а працаваць на склад няма сэнсу. Што да афіцыйных тлумачэньняў, то, паводле словаў намесьніка дырэктара Рыгора Клімка, цяперашнюю сытуацыю на "Калібры" справакавалі наступныя акалічнасьці: "Прычынаў тут шмат. Ёсьць у нас праблемы са збытам прадукцыі, ёсьць праблемы з расейскім рынкам, ёсьць праблемы, зьвязаныя з адсутнасьцю абаротных сродкаў. І нават лета ўплывае на эканамічны стан заводу. Таму мы й вырашылі перавесьці некаторыя падразьдзяленьні прадпрыемства на скарочаны рэжым з аплатай працы работнікаў у адпаведнасьці з Працоўным кодэксам".

Што да скарачэньня вытворчасьці на "БелВАРе", то старшыня прафсаюзнага камітэту аб`яднаньня Надзея Маслоўская лічыць, што "прычына ня ў нейкім канкрэтным кіраўніку, які ня здольны кіраваць. Бо калі б так было, то крытычны стан быў бы на адным ці некалькіх прадпрыемствах, а то паўсюль развал".

"Мы, напрыклад, канвэрсыйнае прадпрыемства, ад якога патрабуюць выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі. Але ж як можна ствараць яе без інвэстыцыяў?! Мы выпускалі мясарубкі, электратавары, якія зараз купляюць усё радзей, бо сёньня ў людзей няма грошай на харчы, таму хіба яны могуць купляць тое, што выпускаюць прамысловыя прадпрыемствы?".
Паводле словаў Маслоўскай, аб`яднаньне на 4-дзённы працоўны тыдзень пераведзенае да 1 жніўня, але ня выключана, што гэты тэрмін можа быць падоўжаны.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: